Судом Цэнтральнага раёна Мінска па матэрыялах упраўлення ГУБАЗіКа інфармацыйная прадукцыя інтэрнэт-рэсурсу «Новая Беларусь», яго аналагаў у сацыяльных сетках і дадатку для мабільных прылад прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.
«Новая Беларусь» — гэта анлайн-платформа, створаная беларускімі праграмістамі за мяжой.
На ёй сабраныя фізічныя і анлайн-бізнэсы беларусаў, гатовыя даваць працу і зніжкі беларусам, розныя цікавосткі, кантэнт па тэмах, у тым ліку і культурніцкага характару.

Павел Лібер анансаваў запуск беларускага аналага Revolut
Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм
Каментары