ISW: Расія хоча на працягу паўгода перахапіць ініцыятыву на полі бою
У справаздачы аналітыкі Інстытута вывучэння вайны адзначаюць, што Крэмль, верагодна, рыхтуецца правесці вырашальную стратэгічную аперацыю на працягу наступных 6 месяцаў.
Яна будзе накіраваная на тое, каб перахапіць ініцыятыву і пакласці канец шэрагу аператыўных поспехаў Украіны.
Нягледзячы на няўдачы Пуцін, не адмовіўся ад сваіх захопніцкіх мэт і мяняе фундаментальныя падыходы ў вядзенні вайны.
У прыватнасці, Крэмль узмацняе як кароткатэрміновыя, так і доўгатэрміновыя намаганні па нарошчванні ўзброеных сіл, а Пуцін рэцэнтралізуе кантроль над ваеннымі дзеяннямі ва Украіне.
Каментары
В сущности они рискуют только Крымом, обидно, досадно, но ладно.
А вот продолжительная мобилизация, милитаризация экономики, затягивание поясов - могут привести к потере устойчивости.