Эканоміка

У Гродне прадаюць Дом афіцэраў за адну базавую

Дом афіцэраў у Гродне выставілі на продаж па сімвалічнай цане ў адну базавую велічыню. Знайсці інвестара за нармальныя грошы амаль за сем гадоў так і не ўдалося, піша выданне «Вячэрні Гродна».

Фота: grodnonews.by

Будынак Дома афіцэраў (першапачаткова — Дом стральца) на вуліцы Ажэшка пабудаваны ў 1935 годзе ў стылі польскага канструктывізму. У 1973-м да яго зрабілі прыбудову пад канцэртную залу.

Будынак ужо некалькі гадоў не выкарыстоўваецца. Спробы ўладаў прадаць яго, у тым ліку на электронных таргах, штораз былі няўдалыя.

У 2015 годзе дом выстаўляўся па пачатковай цане 5,15 млн дэнамінаваных рублёў (на той момант 2,96 млн даляраў). Праз пару гадоў таргі стартавалі ўжо з 1,26 млн рублёў, г.зн. цана знізілася на 80%. У лютым мінулага года таргі таксама не адбыліся, хоць пачатковы цэннік складаў каля 773,6 тыс. рублёў.

Цяпер гэты аб'ект аддаюць амаль задарма — за сімвалічныя 37 рублёў (адна базавая). Аднак, як высветліла выданне ў Гродзенскім гарвыканкаме, пакупнік будзе абавязаны выканаць некалькі ўмоў.

Перш за ўсё яму трэба будзе ў кароткія тэрміны знесці прыбудову (не пазней за шэсць месяцаў з моманту зацвярджэння праектнай дакументацыі), а сам Дом афіцэраў рэканструяваць на працягу чатырох гадоў з моманту заключэння дагавора куплі-продажу.

Пакупнік зможа ператварыць гістарычны будынак плошчай больш за 5 тыс. кв. м у забаўляльны цэнтр, гасцініцу, рэстаран, краму ці іншы падобны аб'ект.

Дакладная дата аўкцыёну, які ладзіць «Гроднааблмаёмасць», стане вядомая пазней. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю6

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

На ўсходніх Карыбах вырашылі мяняць Лізавету ІІ на грашах не на Карла ІІІ

У іспанскай Валенсіі з'явіліся дзіўныя кірылічныя графіці. Беларус патлумачыў мясцовым, што яны азначаюць7

Сядзібу «Малыя Дольцы» на Ушаччыне зноў выставілі на аўкцыён. Толькі паўгода таму яе нібыта набыў расіянін2

У аварыі ў Батумі загінулі двое беларускіх турыстаў — 43‑гадовая жанчына і 63‑гадовы мужчына11

Сабаленка ўвайшла ў пяцёрку тэнісістаў з самымі высокімі заробкамі за год3

«Пацалавалі браму». Берасцейцы раскрытыкавалі арганізацыю сямейнага фэсту з Artik & Asti, арганізаванага «Савушкавым»11

Трамп засцярог Украіну ад атак на не расійскія нафтавыя танкеры ў Чорным моры5

У выніку ўдару па выставе ўзбраенняў загінуў былы кіраўнік цэнтра «Альфа» СБУ

Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным заклікаў яго замарозіць вайну ва Украіне8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю6

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць