Грамадства1313

«Нетыповая правакацыя». У Вільні анансавалі сустрэчу з Пазняком, пра якую ён і сам не ведаў

Раней у сацсетках была распаўсюджана інфармацыя, што ў Вільні ў замку ў сераду планавалася сустрэча з Зянонам Пазняком. Сам палітык у сваім фэйсбуку гэта рашуча абвяргае.

«У інтэрнэце з'явіліся дзіўныя аб'явы, што быццам бы Зянон Пазняк прыязджае ў Вільню і будзе з лекцыяй выступаць перад віленчукамі. А ўчора сябра з Вільні мне нават аб'яву прыслаў аб гэтым быццам бы маім выступе ў старым замку», — напісаў ён у сваім фэйсбуку.

Замак — гэта дом, дзе могуць часова жыць беларускія ўцекачы. Іх прымае арганізацыя Dapamoga.

«Увесь фокус падставы ў тым, што я нічога пра тое не ведаю. Ніхто мяне не запрашаў, не тэлефанаваў, не пісаў, не паведамляў. Я нічога не ведаю і, натуральна, нікуды ехаць не збіраюся, разумеючы гэты розыгрыш», — піша Зянон Пазняк. 

Ён зазначае, што не будзе разбірацца, хто такой дэзынфармацыяй займаецца і па чыёй тэхналогіі яна зроблена.

«Скажу толькі, што нічога ні ў кога не атрымаецца. Хай пакінуць надзею назаўсёды. Скампраметаваць мяне не ўдалося за трыццаць гадоў перманентнай маскавіцкай прапаганды і ўжо не ўдасца. (І вядома, чаму не ўдасца). Дарэчы, у Вільню — горад маіх дзядоў — я прыязджаю часта, прысвячаю ёй вершы і раблю падарожжа па Віленшчыне. У гэтым годзе летам таксама збіраюся. Хвала Вільні і Віленшчыне, прыўкраснай і вечнай», — рэзюмуе Зянон Станіслававіч.

Каментары13

  • Віктар Івановіч
    13.02.2023
    Як у песні пяецца, КДБ працуе на Зянона.
  • Беня
    13.02.2023
    Вечная жертва.
  • ЯМЫагенты
    13.02.2023
    І тут агентура перашкаджае народнаму абранніку з 0 прыхільнакаў-аднапартыйцаў

    Цікава, пазняк ужо лічыць севярынца агентурай ці яшчэ не?

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна6

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі7

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай4

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна6

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць