Свет22

«Свабодныя людзі ніколі не пагодзяцца жыць у цемры і несвабодзе». Пра што гаварыў Байдэн у Варшаве

Публічная прамова Джо Байдэна ў Варшаве была надзвычай эмацыйная, у ёй прэзідэнт ЗША, да словаў і дзеянняў якога традыцыйна прыкаваныя позіркі ўсяго вольнага свету, пастараўся даць адказ на шматлікія важныя пытанні, якія хвалююць цяпер усіх. І яна не расчаравала, бо амерыканскі лідар выказваўся абсалютна адназначна і недвухсэнсоўна — за Украіну і супраць пуцінскага рэжыму, за салідарнасць дэмакратаў і рашучае супрацьдзеянне аўтакратам.

Фота: AP Photo/ Evan Vucci

На самым пачатку выступлення Байдэн адзначыў, што год таму пачалася найбуйнейшая вайна ў Еўропе з часоў Другой сусветнай. І ў гэтай вайне Украіна працягвае абараняцца і захоўваць незалежнасць.

«Год таму пачалася вайна і чакалася падзенне Кіева. Я толькі што вярнуўся з Кіева — і Кіеў моцна стаіць. Стаіць і ганарыцца гэтым. І галоўнае, што ён вольны», — адзначыў амерыканскі прэзідэнт.

Амерыканскі лідар сказаў, што цяпер адбываецца пераломны момант у гісторыі, які вызначыць будучыню на дзесяцігоддзі, таму трэба абараняць прынцыпы свабоды.

«Дыктатар ніколі не можа перамагчы любоў народа да свабоды,

Брутальнасць ніколі не зломіць імкненне людзей да свабоды, а Украіна ніколі не дасць перамагчы Расіі, таму што свабодныя людзі ніколі не пагодзяцца жыць у цемры і несвабоде», — падкрэсліў ён.

Па словах Байдэна, пасля года поўнамаштабнай вайны ўжо няма ніякіх сумневаў адносна заходняй кааліцыі. Пуцін, праўда, усё яшчэ спрабуе паставіць пад сумнеў упэўненасць у тым, што НАТА будзе аб'яднаным, але гэта дарма:

«Ніякіх сумневаў няма: НАТА не будзе падзеленым і мы не стомімся ад Украіны, мы будзем заўсёды падтрымліваць Украіну».

Уладзімір Пуцін, па словах Байдэна, думаў, што дэмакратычныя рэжымы слабыя, а аўтакраты моцныя. Але атрымалася наадварот:

дэмакратыі па ўсім свеце сталі мацнейшымі, аўтарытарныя рэжымы сталі слабейшымі. Аўтакратам можна казаць толькі не: не, ты не атрымаеш свабоду, не, ты не забярэш маю краіну.

Планы Пуціна пацярпелі крах і замест рэалізацыі сваіх намераў ён атрымаў цалкам адваротнае. Замест фінляндызацыі Украіны Расія атрымала натаізацыю Фінляндыі і Швецыі.

Таксама Байдэн падкрэсліў, што ЗША адданыя пятаму артыкулу НАТА:

«Гэта свяшчэнная клятва — абараняць кожны дзюйм тэрыторыі НАТА».

Мы працягнем санкцыйны ціск на Расію, якога не мела ніводная краіна ў свеце, запэўніў Байдэн. Заходні свет будзе ўводзіць новыя санкцыі. Хутка ЗША разам з еўрапейскімі партнёрамі аб'явіць пра новы пакет санкцый.

Але заходнікі — ніякія не агрэсары.

«ЗША і еўрапейскія краіны не хочуць знішчыць Расію. Мы не плануем нападаць на Расію, захопліваць Расію, як Пуцін сказаў сёння. Мы хочам жыць у міры. Мы не вашы ворагі», —

звярнуўся Джо Байдэн да расіян, адзначыўшы, што расійскі прэзідэнт пры жаданні можа скончыць вайну адным словам.

Чытайце таксама:

Байдэн: Беларусы працягваюць змагацца за сваю дэмакратыю

​​Байдэн здзейсніў таемны візіт у Кіеў пасля шматгадзіннай паездкі на цягніку ад мяжы з Польшчай

Каментары2

  • AlesGut
    21.02.2023
    God bless you, America
  • Олег
    22.02.2023
    Сатанист

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пяцёра альпіністаў загінулі на Эльбрусе

Беларусы расказалі пра сямейны бюджэт і выдаткі на іпатэку ў Польшчы5

Навукоўцы вызначылі рысы твару, якія людзі часцей за ўсё лічаць прывабнымі5

Другая пятля на шыі сусветнага гандлю. Хусіты пагражаюць закрыць Чырвонае мора5

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў ЛГБТ-прайда15

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева9

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць