Грамадства77

Круты расказаў, якія «саюзныя праграмы» ўжо атрымалася цалкам выканаць

Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты, выступаючы на тэлеканале «Беларусь 1», расказаў, што на гэты момант выканана 80% мерапрыемстваў, прадугледжаных у рамках зацверджаных Лукашэнкам і Пуціным інтэграцыйных 28 «саюзных праграм». На астатнія 20% прыпадаюць пытанні, аднесеныя на далёкую перспектыву.

Дзмітрый Круты

Частка «саюзных праграм», па словах Крутога, мае доўгатэрміновы характар і будзе рэалізоўвацца аж да 2030 года.

Але восем праграм нібыта ўжо выкананыя цалкам. Тры з іх тычацца фінансавага сектару. Першая — гэта гарманізацыя валютнага заканадаўства і кантролю. Другая — барацьба з адмываннем грошай, фінансаваннем тэрарызму. Трэцяя — уніфікацыя бухгалтарскага ўліку.

Таксама, паводле Крутога, удалося рэалізаваць тры праграмы ў галіне інфармацыйных сістэм: па адсочвальнасці, фітасанітарным і ветэрынарным кантролі, у тым ліку назіранні за транспартнымі планамі.

Сёмая выкананая «саюзная праграма» — атамная энергетыка, а восьмая — адзіныя правілы канкурэнцыі.

«Адпаведнае пагадненне падпісанае. Уніфікаваная на ўзроўні Мінпрамгандлю Расіі і нашага МАРГ нарматыўная база. Таму праграма таксама прызнаная паспяховай», — падкрэсліў Дзмітрый Круты.

Адносна астатніх 20 праграм, то нібыта засталося рэалізаваць каля 120 мерапрыемстваў. Але некаторыя будуць рабіцца да 2030 года, «як прыклад — сфера макраэканомікі і грашова-крэдытнага рэгулявання».

Каментары7

  • Историк
    08.04.2023
    Давай, Крутой, покажи как целуешь сапоги малорослого "царя" на Росеи, может, еще денег подкинет, чтобы было на что в Эмираты смотаться отдохнуть от того позора и нищеты народа, к чему привёл Беларусь "адзинственны и самы чэсны прэзидэнт у мирэ" за 29 лет...
  • Нрме
    09.04.2023
    Элегантныя 83 адсоткі.
  • Янка
    09.04.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі8

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Маршрутка пад Шумілінам вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў аўто. Адзін чалавек загінуў

Памёр музыка Леанід Марголін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю22

Пасля паведамлення пра знішчэнне рэтранслятараў МТС абвясціў закупку на аднаўленне інфраструктуры на Палессі17

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію77

Трамп адклаў эскалацыю вайны з Іранам праз нястачу ракет СПА — The New York Times4

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну ФОТАФАКТ91

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію26

«Я нарэшце знайшла яго!» Як найлепшыя сябры выявілі, што яны — брат і сястра3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі8

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць