Грамадства1010

Хрэнін абвінаваціў ЗША ў дэстабілізацыі абстаноўкі і зноў заявіў аб проксі-войнах

Віктар Хрэнін абвінаваціў ЗША ў дэстабілізацыі абстаноўкі. Пра гэта міністр абароны Беларусі заявіў падчас нарады міністраў абароны дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якая прайшла ў сталіцы Індыі.

Віктар Хрэнін. Фота: Мінабароны

«Монапалярны свет, які праіснаваў апошнія 30 гадоў, сыходзіць у мінулае. Пры гэтым пэўныя сілы сутыкнуліся з крызісам глабалізацыі, пабудаванай на валютна-фінансавым, тэхналагічным і культурным дамінаванні ЗША. Ім вельмі важна захаваць аднапалярную мадэль свету», — сказаў Віктар Хрэнін, паведамляе Мінабароны.

Міністр абароны Беларусі перакананы, што ў дадзеным выпадку гаворка ідзе пра кантроль над рэсурсамі і багаццямі ўсёй планеты: «І ў гэтай справе гэтым сілам перашкаджаюць такія фактары, як дзяржаўныя межы і любая ідэнтычнасць, уключаючы цывілізацыйную і рэлігійную».

На думку Віктар Хрэніна, актыўнасць Вашынгтона дэстабілізуе рэгіёны, прымушае астатніх — як канкурэнтаў, так і саюзнікаў — уступаць у канфрантацыю.

«Выразна выявілася амерыканская лінія, накіраваная на даставанне аднабаковых выгад з любога крызісу ў свеце. У нацыянальных і кааліцыйных дактрынальных дакументах дзяржаў агучваюцца прэтэнзіі на глабальнае і рэгіянальнае дамінаванне. Замацоўваецца блокавая архітэктура бяспекі. Для выключэння прамога ваеннага сутыкнення выкарыстоўваюцца «шэрыя зоны» нестабільнасці ў асяроддзі абранай дзяржавы-ахвяры і вядуцца «проксі-войны», — сказаў на заканчэнне Віктар Хрэнін.

Каментары10

  • Квач
    28.04.2023
    На памяць вывучыў ці з паперкі чытаў?
  • Ёсік
    28.04.2023
    А што яму адказалі міністры абароны іншых дзяржаў? Не скулі, як твой гаспадар?
  • SHOS
    28.04.2023
    Скажи дурачку одно умное слово, а он будет невпопад везде вставлять. Что за аут

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць