Маці і дачцэ пакінулі ў сіле суровыя прысуды. Іх асудзілі за перадачу звестак у «Чорную кнігу Беларусі»
Іну і Валерыю Глінскіх судзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.

У Мінскім гарадскім судзе 20 студзеня агучылі прысуд палітзняволеным супрацоўніцам МТБанка — 7 і 6,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Маці і дачку асудзілі за перадачу ў 2020 годзе даных сілавікоў у тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі» па трох артыкулах: ч. 3 арт 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй), піша «Вясна».
Учора Вярхоўны суд разглядзеў апеляцыйныя скаргі палітзняволеных. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Гурава прыняла рашэнне пакінуць прысуды без зменаў, а скаргі без задавальнення. Хутка іх этапуюць у калонію.
Падтрымайце палітзняволеных: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2 (Валерыя Андрэеўна Глінская, Іна Валер'еўна Глінская).
Чытаць таксама:
У Беразіне апошнія месяцы адбываюцца затрыманні па палітычных матывах
Удзельнікам велікоднага флэшмобу ў Мінску далі велізарныя штрафы
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары