Усяго патроху44

Зграя касатак патапіла ўжо некалькі яхтаў каля берагоў Еўропы і не збіраецца спыняцца

Усё пачалося з адной вельмі помслівай касаткі, якая сабе ў дапамогу пачала збіраць і навучаць іншых суродзічаў. Навукоўцы мяркуюць, што гэта адбываецца з-за яе дзіцячай траўмы.

Зграя касатак. Фота: Wikimedia Commons

4 мая касаткі ў Гібралтарскім праліве атакавалі і патапілі ўжо трэцюю лодку за некалькі месяцаў. Іспанскай берагавой службе давялося ратаваць маракоў, а судна з прабітым касаткамі падводным стырном пайшло на дно. Пра гэта 18 мая паведаміў навуковы часопіс Live Science са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Паводле сведчанняў шкіпера трэцяй лодкі, напад здзейснілі тры касаткі: дзве маленькія і адна вялікая. Маленькія трэслі лодку, а вялікая некалькі разоў разганялася і ва ўсю моц яе тараніла. Праз некаторы час маленькія касаткі перанялі паводзіны свайго вялікага суродзіча і некалькі разоў таксама ўразаліся ў лодку.

За два дні да таго ўжо іншая зграя з шасці касатак нападала на яшчэ адзін паруснік, і пасажыры судна назіралі за тым, як маці-касатка вучыла сваё дзіця кідацца на падводнае стырно. Выглядала гэта як сапраўднае навучанне.

«Паводле даследавання, апублікаванага ў чэрвені 2022 года ў часопісе Marine Mammal Science, паведамленні аб падобных сустрэчах з касаткамі ля берагоў Іспаніі і Партугаліі з'явіліся яшчэ ў маі 2020 года, а з цягам часу іх рабілася толькі больш. Напады ў асноўным накіраваныя на ветразевыя лодкі, а самі жывёлы дзейнічаюць па такой схеме: набліжаюцца з кармы, каб ударыць па падводнаму рулю, а як толькі лодка спыняецца ці ламаецца стырно — сплываюць» — піша часопіс Live Science.

Пры гэтым большасць такіх сустрэч былі бяскрыўднымі, аднак з 2020 года іх было больш за 500. Па словах навукоўцаў, агрэсія касатак ў адносінах да яхтаў і іншых паруснікаў — з’ява досыць новая. Яны мяркуюць, што касаткі робяць гэта наўмысна і, верагодна, пачалося гэта з таго, што нейкая траўматычная падзея справакавала змены ў паводзінах адной з касатак: магчыма, у мінулым гэтая жывёліна перажыла сутыкненне з лодкай альбо трапіла ў пастку падчас незаконнай ці звычайнай лоўлі рыбы.

Як вядома, касаткі — вельмі сацыяльныя і развітыя істоты, якія могуць хутка вучыцца і пераймаць паводзіны іншых суродзічаў. Таму, напэўна, папуляцыя касатак каля Іспаніі проста навучылася пераймаць агрэсіўныя паводзіны адной з іх.

«Акрамя таго, касаткі такім чынам могуць абараняць сваю тэрыторыю, бо пасля пачатку такіх нападаў ужо загінула чатыры жывёліны. Іншыя біёлагі, аднак, мяркуюць, што такія паводзіны для саміх касатак — проста гульня, ініцыявана адной ці дзвюма істотамі, а затым падхоплена іншымі» — адзначае Live Science.

Але навукоўцы таксама падкрэсліваюць, што падобныя сутыкненні могуць стаць рэальнай рызыкай для бяспекі маракоў і сур'ёзнай праблемай для захавання папуляцыі касатак, якая ўжо знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Каментары4

  • Забористый вискарь
    23.05.2023
    Lalasticlala, ага, а еще есть боевые гуси и комары))
  • За квіткі плацім! (лепей не трэба, а то мінсктранс дзяржкантора)
    23.05.2023
    [Рэд. выдалена]
  • ПЯТРО САРКАЗМ
    24.05.2023
    Lalasticlala, а лаборатории эти находятся в Украине в подвалах Азовстали. Был там сам, всё видел, говорю как есть.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць