Грамадства1313

Што здарылася з Канапацкай і калі яна пачала гуляць на баку Лукашэнкі?

Палітык Анатоль Лябедзька на канале «Ток» патлумачыў метамарфозы Ганны Канапацкай.

Ганна Канапацкая ў 2020-м. Фота: «Наша Ніва»

Анатоль Лябедзька згадвае сітуацыю з абраннем у 2016 годзе Ганны Канапацкай дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Ён мяркуе, што ў тых умовах адбылася дамова прадстаўнікоў сілавых структур па ўказанні Лукашэнкі. У Аб'яднанай грамадзянскай партыі аб «выбранні» даведаліся ў ноч, калі ішоў падлік галасоў.

Лябедзька дзеліцца ўспамінамі:

«Мяне разбудзілі ноччу і сказалі: «У нас дэпутат». — «Які дэпутат? Адкуль?» — «Ганна Канапацкая». І вось мы тэрмінова збіраемся і разумеем, што гэта гульня, якую нам прапануюць. І што тут трэба рабіць? Мы яе прымаем ці адмаўляемся. Па галасаванні гэта быў просты выбар, але па дыскусіі — не».

Палітык аргументуе станоўчае рашэнне ў гэтым пытанні імкненнем зразумець плюсы і мінусы валодання дэпутацкім мандатам. Акрамя гэтага, у партыі была магчымасць у любы момант, калі нешта пойдзе не так, выйсці з гульні.

Анатоль Лябедзька Анатолий Лебедько Anatoly Lebedko
Анатоль Лябедзька падчас інтэрв'ю. Скрын відэа «Ток»

Лябедзька падкрэслівае, што з самой Канапацкай была падпісаная адмысловая дамова. У ёй утрымліваўся пералік таго, чаго ад яе, як дэпутаткі, чакае партыя:

«Калі коратка сказаць, там было наступнае. Яна лабіруе тэму свабодных і сумленных выбараў. Другое — праграма «Мільён працоўных месцаў». Гэта эканамічныя рэформы».

У далейшым паміж Канапацкай і партыйным кіраўніцтвам узнік канфлікт. Яго асноўная прычына — невыкананне Ганнай першага пункту дамовы.

«За ўвесь час у яе не было ні аднаго выступу, які б закранаў тэму свабодных і сумленных выбараў. У яе не было ні аднаго выступу з крытыкай персанальна беларускага кіраўніка і яго атачэння. І мы разумеем, што гэта была ўмова з таго боку».

Лябедзька лічыць, што дамова з боку ўладаў была заключаная персанальна з Канапацкай.

«Пасля гісторыі з генералам Фраловым Лукашэнка ўжо ніякія гульні, якія б маглі прывесці да непрадказальных вынікаў, не гуляе».

Па версіі Анатоля Лябедзькі, «адзін раз Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся на тое, каб даць на водкуп так званым «губернатарам» фармаванне спіса дэпутатаў».

«Вядома, што дэпутаты ў нас загадзя вызначаюцца і прызначаюцца. І да чаго гэта прывяло? Зʼявілася фракцыя генерала Фралова ў парламенце — «Рэспубліка». У яе складзе было шэсць чалавек. І гэта стала праблемай. Яны сталі галадаць у дэпутацкім доме, вывешваць там плакаты».

Палітык спасылаецца на сваю размову з генералам Фраловым, падчас якой апошні шчыра прызнаўся, што яго «прызначылі» ў дэпутаты. Але дамова была з тагачасным «губернатарам» Гродзенскай вобласці Аляксандрам Дубко. Калі распачалася праца ў парламенце, Дубко памёр. Па словах Лябедзькі, Фралоў падкрэсліваў, што нёс адказнасць перад Дубко, і не мусіў трымаць свайго генеральскага слова перад Лукашэнкам. Таму быў як чалавек і грамадзянін абсалютна вольны.

У сувязі з такімі асаблівасцямі «выбараў» дэпутатаў, лічыць Лябедзька, не магло не быць папярэдніх дамоваў з Канапацкай. Ён яшчэ згадаў цікавы момант: «Калі мы пагадзіліся і абгаварылі ўмовы дэпутацтва Канапацкай, то прапанавалі ёй самой вылучыцца на пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў. Навошта гэта трэба было? Каб мы маглі выкарыстаць 20-30 хвілін выступу, каб агучыць сваю праграму і заявіць пра сябе. Будуць журналісты, дэпутаты. Вельмі добрая нагода. Яна падтрымала гэтую прапанову дзвюма рукамі. Ганна любіць увагу. Пасля таго, як мы падрыхтавалі выступ, яна адмовілася».

Гэты выпадак адмовы ад папярэдняй дамовы, на думку Лябедзькі сведчыць аб тым, што «ў чалавека ёсць камунікацыя з некім, хто прымае канчатковае рашэнне».

Падсумоўваючы, Лябедзька адзначае:

«У яе не было ніводнага выступу па свабодных сумленных выбарах. Ні адной крытыкі пэўнага кола людзей. Усё, што ніжэй, па эканоміцы — калі ласка. «У цябе ёсць такія магчымасці». І гэта прывяло да яе выключэння з партыі».

Палітык лічыць, што Канапацкая пачала гуляць на баку Лукашэнкі з таго моманту, як атрымала дэпутацкі мандат.

Лябедзька згадвае, што бацька Ганны Канапацкай адыграў у Абʼяднанай грамадзянскай партыі станоўчую ролю. «Ён быў сярод стваральнікаў партыі, тых, хто ў яе рэсурсна ўкладваўся на першым этапе. Анатоль Іванавіч — вельмі паважаны чалавек. І я да яго стаўлюся з вялікай сімпатыяй. Ён вельмі разумны, таленавіты. Такія людзі патрэбныя краіне».

Глядзіце цалкам:

Каментары13

  • я и мы
    23.05.2023

      ? ОТвет,всегда ....Ведь папа ( сп. Труханович) ещё в конце 90-х имел 40 аптек по всей Беларуси, а это КТО ПОНИМАЕТ без связей с лукашизмом невозможно. А сп. Лебедько скажем мягко скажем лукавит....
    Сейчас у луки "новая Канапацкая" - Воскресенский..
  • сьмешны дзядзька
    23.05.2023
    а калі лябедзька пачаў гуляць на баку лукашэнкі?
  • Бренд
    23.05.2023
    я и мы, получился конопацкий Воскресенский.

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць