Здарэнні22

У Беларусі сталі часцей падрабляць грошы — Нацбанк

Нацбанк расказаў, што ў Беларусі ў I квартале 2023 года выявілі на 4,3% больш фальшывых купюр, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Фота ілюстрацыйнае

«Па выніках першых трох месяцаў 2023 года банкаўскія работнікі выявілі 146 падробленых банкнот», — паведамляецца ў прэс-рэлізе Нацыянальнага банка.

У асноўным падрабляюць даляры ЗША, іх аказалася 82,9%. Доля падробленых еўра склала 11,6%, расійскіх рублёў — 4,1%, а беларускіх рублёў — 1,4%. Фальшывых манет выяўлена не было.

Калі параўноўваць з аналагічным перыядам 2022 года, то агульная колькасць падробак павялічылася на 4,3%. Больш за ўсё — аж у тры разы! — павялічылася колькасць падробленых еўра.

У асноўным падробкі спрабуюць збыць у Мінску: у сталіцы іх выявілі 62,3% ад усіх падробленых грашовых знакаў. Як правіла, усе фальшыўкі зробленыя з выкарыстаннем паліграфічных тэхналогій — гэта 96% фальшывых даляраў і 64% падробленых еўра. Для падробкі астатніх купюр выкарыстоўваліся друкаркі.

Каментары2

  • mikola
    22.06.2023
    Za padrobku treba Stroga Karac ! Znaisli Gulniu ! Ranei za padobnae rastrelvali !
  • Пракап Овіч
    22.06.2023
    Палучаіцца што дэдалярызацыя эканомікі тут цалкам правалілася
    🤷🏻‍♂️

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць