Грамадства44

Германія адгукнулася на запыт Беларусі аб генацыдзе

Але найбольш цесна беларуская пракуратура супрацоўнічае з калегамі з Расійскай Федэрацыі.

Андрэй Швед. Фота: БелТА

«Створаная сумесная рабочая група з Генеральнай пракуратурай Расіі, а таксама сумесная следчая група са Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі. Абмен інфармацыяй адбываецца практычна кожны дзень. У архіўных установах Расіі знаходзіцца значны аб'ём дакументаў, пры аналізе якіх мы таксама высвятляем новыя факты злачынстваў акупантаў», — цытуе словы генпракурора «Спутнік».

Напрыклад, у расійскіх архівах знайшлі дакумент, які даказвае, што гітлераўцы ўжывалі супраць насельніцтва Віцебскай вобласці атрутныя рэчывы, якія скідаліся з самалёта.

У цэлым Генпракуратура адправіла ў дзясяткі краін 97 даручэнняў аб аказанні прававой дапамогі.

«Нядаўна на наш запыт аб выдачы дакументаў, якія маюць дачыненне да расследавання крымінальнай справы, адгукнулася Германія», — паведаміў Швед.

Беларускія пракуроры вывучаюць цяпер прысуды ў дачыненні да шэрагу нацыстаў за злачынствы, учыненыя на тэрыторыі БССР. Гэтыя матэрыялы атрымалі ад нямецкіх калег.

Украіна, Польшча і балтыйскія краіны на запыты не адказваюць.

Са слоў Шведа, падчас расследавання ўдалося дапытаць 17 тысяч чалавек, з якіх амаль 8 тысяч былі вязнямі акупантаў. Да следства была вядомая інфармацыя, што ў БССР 186 вёсак былі знішчаныя такім жа чынам, як Хатынь. Цяпер ужо вядома пра 270 населеных пунктаў.

Каментары4

  • Вой
    26.06.2023
    Чаму 50 гадоў таму не прад'яўлялі ? Чакалі, каб прайшло 80, і тады ўжо пачынаць шукаць сьведкаў ? А каму кампенсаваць, усе пацярпелыя ўжо на тым сьвеце ? А калі прад'яўляць, дык ці ня час прад'явіць і за Вільгельма 2-га за адно ? А Францыі, за Напалеона ? Шведам за Карла 12-га... Вой, рэжым проста азалаціцца... Але ж і Нямеччына прад'явіць, за дзесяцігоддзі акупацыі ўсходняй часткі краіны... Хрэн яго ведае...
  • Немцы лепшыя сябры пуціна
    26.06.2023
    А немцы ўсе адно не могуць супакоіцца з сваім комплексам віны і працягваюць дапамогу рашыстам.
  • Еннап
    26.06.2023
    А сталінскія рэпрэсс швондзіраў га?

Цяпер чытаюць

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі2

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў». Юрась Зянковіч запусціў уласнае медыя, не ведаючы, што гэтаксама называецца сайт пазнякоўцаў15

Іменем Трампа назавуць дарогу ў Заходняй Сахары5

Беларусь стала галоўным экспарцёрам рапсавага алею ў Ізраіль7

Паўлу Міцкевічу, які з'ехаў з Беларусі яшчэ ў 2000-х, завочна прысудзілі пяць гадоў калоніі6

Зваршчык з Оршы загінуў на вайне. Жонка два гады білася за грабавыя — і ўсё ж выбіла іх9

На Гродна абрынулася моцная залева ВІДЭА2

У сталічныя крамы завезлі сападзілу. Колькі каштуе?4

Узбек прыляцеў працаваць у Беларусь, але не знайшоў тут працы. Вяртаўся дадому ён з дапамогаю дыпламатаў і на мыліцах4

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW X7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі2

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць