Ежа22

Пірог з чарніцамі ў смятаннай заліўцы

Пірог з чарніцамі гатуецца лёгка, уражвае і мае далікатны смак. Ëн можа быць як са слоем тварагу, так і без яго.

Чызкейк з чарніцамі. Фота мы знайшлі ў сацыяльных сетках

Гэта пірог з трох частак, якія замешваюцца асобна.

Першая — гэта цеста. Для яго трэба 200 г масла, 150 г мукі, лыжка цукру і яйка.

Масла нарэзаць кубікамі, змяшаць з мукой да дробнай крошкі, дадаць цукар, яйка і добра перамяшаць. Гэтае цеста трэба скачаць у камяк і патрымаць паўгадзіны ў халадзільніку.

Для тварожнага слоя тварог лепш браць тлусты, 9—10% ці больш, 200 грамаў. Дадаць да яго 2 яйкі, 80 г масла, лыжку мукі, лыжку цукру, добра перамяшаць, каб атрымалася кансістэнцыя крэму.

Смятанная заліўка робіцца з тлустай смятаны, прыкладам, 26%. 150 г смятаны, 100 г цукру, адно яйка змешваюцца, лепш спачатку яйка з цукрам, каб было лягчэй цукру распусціцца.

Пры складанні пірага спачатку цеста размяркоўваецца па дне і баках формы, на яго выліваецца тварожная частка і зверху насыпаюцца ягады.

Выкарыстоўваць можна не толькі чарніцы — любыя ягады або кавалкі сезоннай садавіны.

Ягады заліваюць смятаннай заліўкай.

Выпякаюць недзе гадзіну пры 200 градусах. Але ўсё залежыць ад духоўкі, глядзіце па гатоўнасці.

Заліўка мусіць стаць такой, як жэле, каб была не вадкая, тады яна гатовая.

Можна гатаваць такі пірог і без тварожнага слоя, але тады ён не будзе на смак як тварожны пірог ці, па-англійску кажучы, чызкейк.

Каментары2

  • жыў і быў
    30.07.2023
    Звычайна гатую падобны пірог з чарніцамі, але без тварагу. Заліўка : тры яйкі, шклянка смятаны, цукар.

    Смаката, але вельмі каларыйна.
  • Žvir
    30.07.2023
    Nie!

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі7

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Маршрутка пад Шумілінам вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў аўто. Адзін чалавек загінуў

Памёр музыка Леанід Марголін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю22

Пасля паведамлення пра знішчэнне рэтранслятараў МТС абвясціў закупку на аднаўленне інфраструктуры на Палессі17

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію77

Трамп адклаў эскалацыю вайны з Іранам праз нястачу ракет СПА — The New York Times4

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну ФОТАФАКТ91

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію26

«Я нарэшце знайшла яго!» Як найлепшыя сябры выявілі, што яны — брат і сястра3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі7

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць