Вайна55

У Беларусь прыбылі яшчэ дзве калоны вагнераўцаў — «Беларускі Гаюн»

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» адсачыла прыбыццё яшчэ дзвюх калон з наймітамі ПВК «Вагнер», якія прыбылі на тэрыторыю Беларусі цягам сённяшняга дня. Усяго іх прыехала ўжо восем.

Так, у раёне 2-й гадзіны ночы 19 ліпеня па трасе Р-43 з боку Рагачова ў напрамку Бабруйска рухалася сёмая калона ПВК «Вагнер». Яна налічвала як мінімум 50 адзінак тэхнікі наймітаў Прыгожына, сярод якой былі заўважаныя пікапы, мінімум два аўтобусы ПАЗ, тэнтаваныя КамАЗы і «Уралы», не менш за восем «буханак» і фуры. Калона рухалася ў суправаджэнні ДАІ, частка тэхнікі была пазначаная аркушамі з парадкавымі нумарамі.

Таксама сёння раніцай мяжу РФ — РБ перасекла восьмая калона ПВК «Вагнер». Яна прайшла, як і ўсе папярэднія, па Р-43 і далей па М-5. У раёне 15:30 гэтая калона ўжо рухалася па трасе М-5 ад Бабруйска ў напрамку Асіповічаў. Гэтая калона налічвае недзе 100—150 аўтамабіляў, у тым ліку пікапы, «буханкі», тэнтаваныя «Уралы» і КамАЗы, два мікрааўтобусы, аўтобусы ПАЗ, грузавыя ГАЗы і інжынерная / будаўнічая тэхніка. Большасць машын ехала на нумарах так званай «ЛНР». 

Каментары5

  • очень полезны и совсем неконтролируемы
    19.07.2023
    Насильников и убийц, всёприбывает и прибывает.
    И чем же они будут полезны в белорусской армии?
    Наверно научат насиловать, пытать и убивать кувалдой.
  • Вероятный
    19.07.2023
    mikola, а оно заканчивалось?
  • Союз нерушімый.... НАВЕКІ сплотіла "велікая" русь
    20.07.2023
    Тысячелетніх рейх...

    Фінал адзін. З моладзі (да не толькі) лукашэнка нікому не патрэбны
    Ў 2020 пратэсты былі не толькі ва ЎСІХ 111 гарадах, а нават у шматлікіх селах (дзе палітыкай нават ў 1917 ці 1945 ніхто не цікавіўся)

    Гэта ўсе трымаецца на рэпрэсіях ды патрэымкі расеі.

    А мы ўсе адно пераможам. Рыхтуйтеся ды далучайцеся да фармаванняў. Рыхтуйце знаёмых

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries7

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў59

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries7

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць