Эканоміка

Беларусь выпала з першай дзясяткі найважнейшых рынкаў кампаніі Asbis

Расія і Беларусь упершыню за 33-гадовую гісторыю бізнэсу не ўвайшлі ў топ-10 паўгадавога рэйтынгу найважнейшых рынкаў IT-дыстрыб'ютара Asbis, створанага беларусам Сяргеем Касцевічам, паведамляе Office Life.

Фота: Asbis

Замест Расіі і Беларусі, пастаўкі ў якія прыпыненыя з пачаткам ваенных дзеянняў ва Украіне, стаўка кампаніяй зроблена на краіны Цэнтральнай Азіі, Паўднёвага Каўказа, Афрыкі, а таксама на актывізацыю ў Заходняй Еўропе.

У II квартале бягучага года Asbis зарэгістравала даччыныя кампаніі ў Арменіі, Грузіі, Азербайджане, Малдове, Марока і іншых краінах. Германія стала другім пасля Украіны рынкам па прыросце продажаў.

Паводле справаздачы Asbis, па выніках студзеня-чэрвеня 2023-га яе выручка вырасла на 15,3% (да 1,396 млрд даляраў), а чысты прыбытак — на 5,6% (да 28,6 млн даляраў). Найбуйнейшым рынкам збыту Asbis застаецца Казахстан з сукупным аб'ёмам продажаў 321, 9 млн даляраў, другім у разгляданы перыяд была Украіна з 187,1 млн даляраў.

У тройку прадуктаў, якія генеруюць асноўныя аб'ёмы выручкі, уваходзяць смартфоны, працэсары і ноўтбукі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць