«Кунілінгус у кожную хату». Феміністка запусціла брэнд адзення пра сілу беларускіх жанчын
Уладальніца Karí Malí расказала пра ідэю стварэння маркі і рэакцыю грамадства на пікантныя фразы.
Да запуску уласнага брэнду Karí Malí Карына Маліноўская займалася грамадзянскім актывізмам: дзяўчына вядзе праект пра любоў да свайго цела «Бачыць сябе», інстаграм-канал пра беларускіх жанчын «Гэта беларуска» і падтрымліваючую ініцыятыву «Як ты, Фрыда?». Таму ідэя стварыць менавіта жаночую марку ляжала на паверхні:
«Перыядычна я падбадзёрваю сябе пацешнымі фразамі і ў нейкі момант падумала, што нядрэнна было б перанесці гэтыя выказванні на адзенне — і такім чынам падтрымліваць не толькі сябе, але і іншых жанчын»

Карына знайшла майстэрак і пачала ствараць майкі і худзі. Неўзабаве брэнд выйшаў за рамкі выключна адзення: так з'явіліся дыван у форме вульвы і керамічныя кубкі са смешнымі і матывацыйнымі надпісамі.

Як сцвярджае ўладальніца маркі, грамадскасць не бянтэжаць пікантныя ўзоры і выразы, зробленыя на рэчах. Наадварот, людзі з задавальненнем купляюць тавар і ўсяляк падтрымліваюць пачынанне прадпрымальніцы. За час існавання Karí Malí быў толькі адзін непрыемны каментар, але ён ніколькі не пакрыўдзіў каманду і не паўплываў на жаданне Карыны ствараць.

Рэчы Карына распрацоўвае як самастойна, так і пры дапамозе іншых дызайнерак. Дзяўчына адзначае, што ёй важна ствараць працоўныя месцы менавіта для жанчын і рабіць прадукт, які будзе рэзаніраваць з парадкам дня. Напрыклад, фразай «Няма большай моцы, чым жанчына ў свеце патрыярхату» яна хоча звярнуць увагу на цяжкасці, з якімі сутыкаюцца сучасныя жанчыны пры пабудове кар'еры і ўласнага жыцця.

Пакуль брэнд толькі набірае папулярнасць, але Карына ўжо мае план яго развіцця. У хуткім часе з'явіцца калабарацыя з ювелірнай мастачкай, паводле якой будуць створаныя срэбраныя кулоны — таксама з надпісамі.
Рокер у карунках. Лявон Вольскі здзівіў фанатаў крэатыўным лукам
Топ касметычных прадуктаў made in Belarus, якія можна выкарыстоўваць у штодзённым макіяжы
Марка адзення Conte размясціла рэкламу з актрысай Сашай Борціч, але неўзабаве выдаліла. Што здарылася?
«Дзяўчатам не заходзяць нашы фота». Як беларускія брэнды прадаюць кітайскія тавары пад выглядам уласнай вытворчасці
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары