Грамадства22

Жонку затрыманага на мяжы наваполацкага стаматолага аштрафавалі другі раз

Тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!» спраўдзіў інфармацыю пра другі суд над Алай Грудніцкай. Ён адбыўся 22 жніўня. Жанчыне далі велізарны штраф. 

Калі першы раз суддзя Зінаіда Балаболава прысудзіла жанчыне 1110 рублёў штрафу, то другі раз яна дала ёй штраф памерам 3700 рублёў. Адпаведнае рашэнне тэлеграм-канал знайшоў у Банку даных судовых рашэнняў.

Такі велізарны штраф быў прызначаны за фота ў «Аднакласніках» «сабакі белага колеру і адзення на ім чырвонага колеру з подпісам «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! ГВАЛТУ — НЕ!».

Жанчына, як і першы раз, віны не прызнала.

Наваполацкага стаматолага Аляксандра Грудніцкага з жонкай Алай затрымалі пры вяртанні з Літвы ад сына. 22 жніўня доктар павінен быў выйсці на працу ў паліклініку №4, але пацыенты яго не дачакаліся.

17 жніўня быў вынесены прысуд за ўпрыгожванне стаматолагам сваёй фатаграфіі ў інстаграме сцягам Украіны. Аказалася, што Аляксандр размясціў гэты фотаздымак са сцяжкамі Украіны і Грузіі яшчэ ў 2021 годзе падчас адпачынку ў Грузіі. За гэта ён атрымаў 15 сутак арышту паводле арт. 24.23 ч. 1 КаАП Беларусі (пікет).

А ўжо на наступны дзень, 18 жніўня, тая ж Балаболава прысудзіла Грудніцкаму за лайкі ў «Аднакласніках» пастоў суполкі «Хартыя-97» яшчэ 15 сутак арышту паводле арт. 19.11 ч. 2 (распаўсюд «экстрэмізму»).

Каментары2

  • даведка
    05.09.2023
    Боже, за какую же х*йню только не сажают людей в Беларуси...
  • No
    05.09.2023
    так званая судзя Балаболава у будучыне панясе адказнасць за свае злачынствы

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць