Здароўе

Мікрапластык можа трапляць у мозг і выклікаць змены ў паводзінах — новае даследаванне

Мышы падвяргаліся ўздзеянню мікрапластыку ў пітной вадзе. Вынікі выклікаюць сур'ёзную трывогу ў навукоўцаў.

Фота: vecteezy

Наша планета заваленая адкідамі з пластыка. Ён разбураецца і становіцца мікрапластыкам — малюсенькімі кавалачкамі памерам менш за 5 мм. У новым даследаванні, вынікі якога былі апублікаваныя ў International Journal of Molecular Science, навукоўцы паспрабавалі зразумець доўгатэрміновы ўплыў мікраспластыка на здароўе. І вынікі гэтыя, мякка кажучы, выклікаюць трывогу.

Даследчыкі з University of Rhode Island падвяргалі мышэй уздзеянню розных ўзроўняў мікрапластыку праз пітную ваду, каб даследаваць уплыў на паводзіны і тое, як ён назапашваецца ў арганізме. Даследчыкі заўважылі, што мікрапластык назапашваўся ў тканках розных органаў, у тым ліку па-за межамі стрававальнай сістэмы мышэй. 

Даследчыкі кажуць, што былі здзіўленыя, убачыўшы, колькі мікрапластыку назапасілася з цягам часу. Так ён апынуўся не толькі ў цэнтры стрававальнага тракта, але і ў яго тканках. Навукоўцы знайшлі яго як у фекаліях жывёлаў (што зусім не дзіўна), але і глыбока ўнутры клетак печані, селязёнкі і нырак, а таксама ў мозгу. 

Паколькі пластык быў знойдзены ў самых розных органах, гэта азначала, што шмат кавалачкаў праглынутага мікрапластыку трапіла ў кроў. Гэта дазволіла яму прабіцца ў органы за межамі стрававальнага тракта.

Каманда даследчыкаў таксама вывучыла змены ў паводзінах мышэй. Пасля трох тыдняў ужывання забруджанай вады мышэй пратэставалі. Жывёлы даследавалі слаба асветленую камеру на працягу 90 хвілін, а іх спантанныя рухі ў гэты час адсочваліся даследчыкамі, распавядае Gizmodo.

Звычайна мышы не стаяць у чаканні, пакуль іх схопіць драпежнік. Яны адчуваюць сябе ў большай бяспецы ўздоўж сценак камеры. Падчас тэста мышы, якія мелі большую канцэнтрацыю мікрапластыку ў сваёй вадзе, з большай верагоднасцю апыналіся на «адкрытай прасторы», а іх рухі былі больш бязладнымі і хаатычнымі ў параўнанні з мышамі, якія не падвяргаліся ўздзеянню, а таксама тымі, якія мелі меншае ўздзеянне мікрапластыку. Гэта было асабліва прыкметна ў старых мышэй.

Адрозненні ў паводзінах выклікалі трывогу, асабліва таму, што мышы прымалі павышаныя дозы мікрапластыку ўсяго толькі тры тыдні.

Фота: vecteezy

Таксама даследчыкі заўважылі запаленне ў галаўным мозгу жывёлаў і зафіксавалі зніжэнне гліяльнага фібрылярнага кіслага бялку (таксама вядомага як GFAP). Гэты бялок падтрымлівае клеткавыя працэсы ў галаўным мозгу, а яго ніжэйшы ўзровень звязаны з раннімі стадыямі некаторых нейрадэгенератыўных захворванняў, уключаючы мышыныя мадэлі хваробы Альцгеймера.

Каманда не чакала настолькі дрэнных вынікаў і цяпер мае намер правесці дадатковыя даследаванні, каб лепей зразумець ролю мікрапластыку ў неўралагічных разладах і захворваннях, жыццёвы цыкл мікрапластыку ў арганізме і наколькі ён можа ўплываць на здольнасць мозгу падтрымліваць гамеастаз.

Навукоўцы спадзяюцца, што гэтую нядаўна апублікаваную працу можна аб'яднаць з іншымі намаганнямі па барацьбе з забруджваннем, каб паступова адмовіцца ад непатрэбных пластыкавых вырабаў. Даследчыкі кажуць, што даўно трэба перагледзець, якія віды пластмас мы выкарыстоўваем і ад якіх можам адмовіцца, асабліва калі размова ідзе пра аднаразовыя вырабы, кшталту пластыкавых пакетаў ці посуду. Таму наступным разам, калі будзеце браць у краме пластыкавы пакет, каб пакласці туды пакупкі, падумайце тройчы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска4

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Топ-10 крымінальных артыкулаў, па якіх часцей за ўсё судзяць беларусаў1

Жанчыну з Гродна асудзілі на сем гадоў калоніі2

Расія нанесла ўдар «Іскандэрамі» па палігоне пад Кіевам, дзе праходзіла выстава ўзбраення1

Пара паехала нараджаць у Мексіку — і знайшлі горад для жыцця ды яшчэ курорт3

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА10

Трамп упершыню ўвёў пошліны супраць Расіі. Пачалася другая гандлёвая вайна з усім светам?6

Юрген Клоп узначаліў зборную Германіі3

Сярэдні заробак вырас на 100 рублёў7

Гіганцкія склады Wildberries і «Пятровіча» гараць пад Пецярбургам, у Цверы і Сімферопалі34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска4

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць