Грамадства22

Прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі пабачыў у беларусах братні народ

Сёння ў Мінску адбыліся перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Тэадорам Абіянгам Нгема Мбасогам.

Фота: president.gov.by

«Мой прыезд у Беларусь з'яўляецца сведчаннем маёй перакананасці, што Беларусь і беларускі народ з'яўляюцца для нас братнім народам і братняй краінай», — сказаў Тэадора Абіянг Нгема Мбасога.

Лукашэнка, у сваю чаргу, сказаў, што Беларусь гатова дапамагчы Экватарыяльнай Гвінеі быць гаспадарамі на сваёй зямлі на карысць уласнага народа: стварыць нацыянальную прамысловасць, мадэрнізаваць сельскую гаспадарку, развіваць навуку і тэхналогіі.

«Працуючы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, сумесна з Расіяй і іншымі рэспублікамі былога Савецкага Саюза мы прапануем вашай краіне доступ да ўнікальных тэхналогій, тавараў і паслуг», — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што Беларусь тры дзесяцігоддзі жыве пад ціскам Захаду і катэгарычна не прымае любых спробаў ціску. «Беларусы не толькі не пакутуюць каланіяльнымі звычкамі, але і не спрабуюць нікому нічога навязваць. Мінск выступае за справядлівы, шматпалярны свет, і мы ідзем у Афрыку як сябры. Нашы тэхніку, тэхналогіі добра ведаюць на вашым кантыненце, а многія вашы дактары і інжынеры вучыліся ў беларускіх ВНУ, таму ў нас не павінна быць асаблівых складанасцяў у наладжванні дыялогу. Перакананы, не будзе», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік заявіў, што для Мінска важна развіваць усебаковыя кантакты з Экватарыяльнай Гвінеяй.

«Афрыка — кантынент будучыні. Мы сумесна працуем над актывізацыяй усяго комплексу двухбаковых адносін з акцэнтам перш за ўсё на эканамічным супрацоўніцтве. Ёсць сур'ёзная ўзаемная цікавасць. Ёсць вялікае жаданне развіваць эканоміку. Хачу звярнуць увагу, што эканоміка Экватарыяльнай Гвінеі сёння з'яўляецца адной з вядучых на афрыканскім кантыненце. Пры гэтым яна на 90% складаецца з сыравіннага здабыўнога складніка», — растлумачыў міністр.

Каментары2

  • Вось гэта да!
    07.09.2023
    Ад гэтага не адміцца павек.
    Нават ускіх яшчэ ніхто так не абзываў.
  • гамарджоба
    07.09.2023
    Дык на фота вылітыя браты. Толькі той што сярэдні нейкі іншы. Напэўна не радня

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць