Свет11

Памятаеце рэзанансны зліў гутаркі расійскага мільярдэра і Іосіфа Прыгожына? Спрацавала — ЕС зняў з мільярдэра санкцыі

ЕС зняў санкцыі з расійскага мільярдэра, чыя вострая антыпуцінская размова з Іосіфам Прыгожыным узарвала сеціва ў сакавіку. Еўрасаюз пацвердзіў, што зняў санкцыі з Фархада Ахмедава.

Фархад Ахмедаў — былы сенатар Савета Федэрацыі РФ, інвестар і мільярдэр. Таксама ён — меркаваны суразмоўца музычнага прадзюсара Іосіфа Прыгожына, гутарка з якім была зліта ў сеціва ў сакавіку.

«Сітуацыю яны прасралі, краіну яны прасралі, усё яны прасралі. <…> Што будзе пасля іх? І як будзе? Пойдзе, б*, з аднаго боку, «кадыраўцы», «прыгожынцы», будуць апрычнікі. Будзе, б*, там «махноўшчына». Будуць махаць кінжаламі, кувалдамі. Калі цяжкая сітуацыя, яны ўсе праявілі, што яны нікчэмныя, недзеяздольныя, неразумныя. У нас прэзідэнцкая краіна. Прэзідэнт за ўсё гэта адкажа. За ўсё. З яго спытаюць. <…>

Яны нас прая*алі, нашых дзяцей, іх будучыню, іх лёс, б*, разумееш?» — гаварыў на аўдыя Ахмедаў.

Іосіф Прыгожын тады заявіў, што запіс фальшывы. «Сённяшнія тэхналогіі, нейрасеткі дазваляюць падрабіць не толькі голас, але і гутарку», — напісаў ён у Instagram.

Цяпер жа ён выказаў здагадку, што санкцыі з Фархада Ахмедава знялі дзякуючы менавіта гэтаму запісу.

У каментары выданню «Подъём» Прыгожын сказаў, што аўдыязапіс мусіў даказаць Захаду, што Ахмедаў не лаяльны расійскай уладзе. Самога Прыгожына, на яго думку, «чыста выкарыстоўвалі».

Прадзюсар дадаў, што цяпер не кантактуе з Ахмедавым: «Я не маю зносінаў. Я наогул мала з кім стаў мець зносіны і мінімізаваў колькасць людзей у сваёй запісной кніжцы. Я нават баюся з дрэвамі размаўляць».

Каментары1

  • Арні
    14.09.2023
    Ну эўрапейцы вядомыя лохі

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць