Свет33

Міністр абароны Кітая адхілены ад пасады і знаходзіцца пад следствам. Месяц таму ён прылятаў у Мінск

Лі Шанфу не з'яўляўся на публіцы ўжо больш за два тыдні.

Аляксандр Лукашэнка і Лі Шанфу. Фота: president.gov.by

Міністр абароны Кітая Лі Шанфу адхілены ад пасады і знаходзіцца пад следствам, да такіх высноў прыйшла разведка ЗША, піша РБК са спасылкай на Financial Times, якая ў сваю чаргу спасылаецца на трох амерыканскіх чыноўнікаў і дзвюх асоб, знаёмых са звесткамі разведкі.

FT называе сітуацыю «чарговай прыкметай хаосу сярод элітных сяброў ваеннага і замежнапалітычнага істэблішменту Пекіна».

Лі Шанфу не з'яўляўся на публіцы ўжо больш за два тыдні. Міністр меўся прысутнічаць 7-8 верасня на штогадовым сходзе ў абаронным супрацоўніцтве В'етнама і Кітая, але за два дні адмовіўся ад паездкі «праз стан здароўя», распавялі крыніцы Reuters сярод в'етнамскіх чыноўнікаў.

Лі Шанфу заняў пасаду міністра абароны каля паўгода таму — 12 сакавіка 2023 года.

Ён з 2018 года знаходзіўся пад амерыканскімі санкцыямі ў сувязі з купляй знішчальнікаў Су-35 і комплексаў C-400 у Расіі. Генерал быў блізкі да кітайскага лідара Сі Цзіньпіна. Гэтым тлумачыцца яго імклівае ўзыходжанне па кар'ернай лесвіцы.

Раней летам на публіцы доўгі час не з'яўляўся кіраўнік кітайскага МЗС Цынь Ган, гэта таксама тлумачылі «станам здароўя», пасля ўлады паведамілі, што таго знялі з пасады. Паводле адной з версій, прычынай стала рамантычная сувязь з ганконгскай тэлежурналісткай Фу Сяацянь.

Лі Шанфу прыязджаў 16 жніўня ў Мінск, і Лукашэнка нават назваў яго самай медыйнай асобай свету. Таксама кітайскі генерал сустракаўся з міністрам абароны Віктарам Хрэніным.

На гэтым тыдні анансаваўся візіт у Кітай Віктара Хрэніна.

Каментары3

  • Алек. Ру
    15.09.2023
    Ужо дау́но зау́важана, сіпаты- чорная метка. Толькі з ягоным гаспадаром гэтая метка не спрацоу́вае...
  • бабруйчанін
    15.09.2023
    Спачатку знік міністр замспрау Пасля хенерал космаракет войск і яго падначаленные.Зараз гэты
    Мяркую як у камуняк зауседы пачалі " рєвізізію" войска і..акрамя парадных дзевак ракет танкау нічога німа .У ваенные Кітая бяруць ідуць самыя абяздоленныя адаронныя Досвед баевы 79 з Вьетнамам сумны..Вяртанне да маО прывядзе Цьзін Піня да ..знікнення " вараьб'еу" ..Птушку шкада
  • Вася
    15.09.2023
    Лукашенко на встрече с Ли Шанфу: "Вы самая медийная персона в мире!!!" - так лука хотел подлизать, так хотел :)))))))

Цяпер чытаюць

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары13

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай2

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі1

Трамп увёў 50‑працэнтныя пошліны на шэраг тавараў з Канады1

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?7

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць