Свет

Міністр замежных спраў Кітая, які таямніча знік з публічнай прасторы, зняты з пасады

Парламент КНР аб’явіў аб прызначэнні новага кіраўніка МЗС, ім стаў старшыня канцылярыі камісіі па замежных справах ЦК Камуністычнай партыі Кітая Ван І.

Цынь Ган / Terje Pedersen/Pool photo via AP

57-гадовы Цынь Ган зняты з пасады міністра, паведамляе афіцыйнае кітайскае выданне Global Times. Ён займаў яе з 30 снежня 2022 года. Апошні месяц ён не з’яўляўся на публіцы, што нарадзіла процьму канспіралагічных тэорый.

Для 69-гадовага Ван І прызначэнне міністрам было б паніжэннем. Раней ён займаў пасаду міністра з 2013 да пачатку 2023 года, пасля чаго быў павышаны да пасады кіраўніка аддзела Цэнтральнага камітэта Кампартыі, які кіруе замежнай палітыкай. Найхутчэй, аднак, Ван будзе проста часова спалучаць пасады міністра і ў ЦК, пакуль не будзе прызначаны новы міністр.

У чым прычына раптоўнай апалы Цынь Гана і дзе ён, пакуль невядома.

Жыццё і дзейнасць камуністычнай вярхоўкі Кітая ахутаныя сакрэтнасцю.

Цынь Ган перад прызначэннем міністрам быў паслом Кітая ў ЗША. Яшчэ раней ён быў намеснікам міністра замежных спраў і паслом у Брытаніі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць4

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць