Грамадства11

Палітзняволены Павел Ракоца цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Прычынай для абвінавачвання Паўла Ракоцы ў распальванні сацыяльнай варожасці маглі стаць ягоныя антываенныя каментары ў сацсетках. Суддзя Анатоль Сотнікаў прызначыў Паўлу 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Як паведамляе «Гомельская Вясна», цяпер палітвязень выйшаў на волю.

Павел — жыхар Гомеля, вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Актыўны гулец у квіз.

З пачатку вайны ва Украіне Павел на сваёй старонцы «Вконтакте» рэзка выказваўся супраць вайны. У той час ён знаходзіўся на тэрыторыі Расіі.

Ён быў затрыманы 14 ліпеня 2022 года пасля прыезду ў Беларусь. Перад тым, як ехаць у Беларусь, сябру сказаў: «Калі я не выйду на сувязь, значыць мяне затрымалі». Спачатку Паўла ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ у Мінску, а праз пару тыдняў перавялі ў гомельскі СІЗА-3.

У Гомельскім абласным судзе 15 лютага 2023 года над Паўлам адбыўся суд. Судзіў яго суддзя Гомельскага абласнога суда Сотнікаў Анатоль па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса РБ (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 КК РБ (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады) і прысудзіў Паўлу 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. 

22 траўня 2023 г. стала вядома, што палітзняволенага перавялі ў ПК № 1, што ў Наваполацку Віцебскай вобласці. А цяпер ён выйшаў на волю, адбыўшы ўвесь тэрмін.

Каментары1

  • mikola
    22.09.2023
    dobra sto vyisau. nihai bolei padobnym glupstvam ni zaimaeca.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць