Грамадства11

Спартыўнага блогера будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

У Мінскім гарадскім судзе 27 верасня распачнецца суд над аўтарам тэлеграм-канала «Серебряный век. Футбол Беларуси», былым супрацоўнікам «Народнай газеты» Дзмітрыем Сельвеструком. Яго абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», піша «Вясна». 

 Дзмітрый Сельвяструк. Фота: сацсеткі

Пра затрыманне Дзмітрыя стала вядома ў пачатку мая 2023 года. Паведамлялася, што яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Якую меру стрымання абралі блогеру — праваабаронцам невядома.

Акалічнасці справы праваабаронцам таксама невядомыя, бо з пачатку мая пра блогера не было ніякіх звестак. Працэс будзе весці Святлана Чарапанава.

Дзмітрыю пагражае да шасці гадоў калоніі.

Беларуская асацыяцыя журналістаў пісала, што Дзмітрыю Сельвеструку 33 гады, ён выпускнік факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Доўгі час працаваў у дзяржаўнай «Народнай газеце», спецыялізаваўся на сацыяльных тэмах і ІТ-індустрыі.

Паступова пераарыентаваўся на спартыўныя навіны, пачаў супрацоўнічаць са спецыялізаваным рэсурсам Football.by.

Тры гады таму запусціў уласны праект «Серебряный век. Футбол Беларуси», які, дзякуючы інсайдарскім крыніцам, стаў даволі папулярным. Канал налічвае амаль 2000 падпісчыкаў. Апошні раз абнаўляўся пятага мая.

Каментары1

  • mikola
    25.09.2023
    sto za *durackija slovy * z*javilisja- *bloger*......*aicisnik*...... ?

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць