Грамадства1010

У Мінску дабудавалі вялізнае новае пасольства Кітая. Прычым гэта цэлы комплекс будынкаў

Каля Палаца Незалежнасці на праспекце Пераможцаў у Мінску візуальна скончана будаўніцтва комплексу будынкаў пасольства Кітая. Будынкі ўжо аздобленыя і пафарбаваныя. Realt.by паглядзеў, як усё гэта цяпер выглядае.

Комплекс будынкаў пасольства Кітая знаходзіцца паміж гандлёва-забаўляльным цэнтрам «Замак» і пасольствамі Казахстана і Туркменістана. Гэтая зямля перададзена дыппрадстаўніцтву ў арэнду за адзін даляр у год на 70 гадоў — з восені 2018-га па восень 2088 года.

Будынкі пафарбаваныя, у двары ўжо зроблена азеляненне, побач ходзіць ахоўнік.

Акрамя пасольства, у комплексе размесцяцца кватэры супрацоўнікаў і дапаможныя будынкі.

Пасольства планавалі здаць сёлета. Верагодна, гэта і атрымаецца. А далей — пераезд сюды дыпмісіі Кітая з Берасцянскай.

Уся гэтая гісторыя пачалася з таго, што ў 2010 годзе Беларусь і Кітай дамовіліся даць адно аднаму зямельныя ўчасткі ў доўгатэрміновую арэнду для будаўніцтва дыппрадстаўніцтваў. Так, беларускі бок атрымаў у арэнду зямельны ўчастак у Пекіне плошчай каля 0,5 га, на якім ужо размешчаны будынак пасольства, а кітайскі бок — гэты зямельны ўчастак плошчай 1,5 га ў Мінску.

Каментары10

  • :/
    12.10.2023
    высачэзная бетонная сцяна-агароджа з электра-пастухом (?) як у заапарку
  • дочка Максима Дизайнера
    12.10.2023
    "беларускі бок атрымаў у арэнду зямельны ўчастак у Пекіне плошчай каля 0,5 га, на якім ужо размешчаны будынак пасольства, а кітайскі бок — гэты зямельны ўчастак плошчай 1,5 га ў Мінску"

    прычым у лепшым месцы Мінска - у зялёнай зоне на беразе Свіслачы. там увогуле паўсталі гіганты-пасольствы азіятскіх краін - Ірана, Масковіі і інш.

    вось, як піша Анлайнер - "Пекин — столица нашего стратегического друга, для которого мы выступаем окном в Европу. Если судить по белорусскому посольству, мы все-таки скорее окошко, а не окно." а цяпер параўнайце сціплы будыначак у Пекіне - https://realt.onliner.by/2013/04/11/embassies (22 фота зверху) з гігантам, што пабудавалі ў Мінску
  • Вольга
    12.10.2023
    Выглядае на тое, чым з'яўляецца - на комплекс турэмна-лагерных будынкаў таталітарнай дзяржавы.

Цяпер чытаюць

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай4

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Усе навіны →
Усе навіны

Былога каліноўца Верамейчыка, якога выкралі з В’етнама, перавялі ў турму3

Трамп стаў героем мемаў пасля чэмпіёнскага фота зборнай Іспаніі10

Пуціну далажылі пра аднаўленне кантролю над «сухапутным калідорам» у Крым

Пад канец года на ўсходзе Мінска пачнуць будаваць новы буйны жылы раён7

Чаму ў Мінску сохнуць дрэвы і што з гэтым спрабуюць рабіць3

Пад Ваўкавыскам перакулілася машына хуткай дапамогі: пацярпелі медыкі і пацыент2

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў5

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай4

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць