Свет88

Паміж Швецыяй і Эстоніяй пашкодзілі тэлекамунікацыйны кабель. Тады ж, калі і газаправод у Фінляндыю

У Швецыі паведамілі пра пашкоджанне тэлекамунікацыйнага кабеля з Эстоніі. Кабель быў пашкоджаны ў тым жа раёне і ў той жа час, калі была нанесеная шкода газаправоду з Эстоніі ў Фінляндыю, сцвярджаюць улады Швецыі.

Фота: Mikael Sjoberg/Bloomberg via Getty Images

Падводны тэлекамунікацыйны кабель, які злучае Швецыю і Эстонію, атрымаў пашкоджанні, заявілі міністр абароны Швецыі Пол Ёнсан і міністр грамадзянскай абароны Карл-Оскар Балін, паведамляе Aftonbladet.

«Ён праведзены паміж Эстоніяй і Швецыяй, і мы пакуль не можам ацаніць, што стала прычынай гэтай шкоды, гэта не поўны разрыў кабеля», — сказаў Балін.

Інцыдэнт адбыўся ў раёне, дзе быў пашкоджаны падводны газаправод Balticconnector паміж Фінляндыяй і Эстоніяй. Кабель атрымаў пашкоджанні прыкладна ў той жа час, што і трубаправод.

Аб пашкоджанні газаправода ў Фінляндыі стала вядома каля дзесяці дзён таму. Яго аператары — фінскі Gasgrid і эстонскі Elering — зафіксавалі падзенне ціску ў сістэме ў ноч на 8 кастрычніка, пасля чаго зачынілі клапаны трубаправода. На наступны дзень кіраўнік Gasgrid Яне Грэнлунд заявіў, што на рамонт газаправода спатрэбяцца месяцы, ён можа працягнуцца да канца зімы. 

Каментары8

  • Алег
    17.10.2023
    Такую брыдоту толькі ад расейцаў можна чакаць. Яны так і намагаюцца ўсім гадасьцей нарабіць
  • Што за народ
    17.10.2023
    Расейцы жывуць каб усiм гадзiць.
  • Ducts
    17.10.2023
    Уся мэта існавання Масковіі - гадзіць суседзям і гадзіць свету.

Цяпер чытаюць

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны1

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскае «Дынама» перамагло «Нефтчы» ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый, хоць прайгравала 0:2

Беларусы паехалі нараджаць у Аргенціну, каб дзіця не засталося без пашпарта. А потым вырашылі там застацца14

На карыбскім прыватным востраве ажаніўся найпапулярнейшы ютубер у свеце8

«Яндэкс Маркет» і Ozon пасля ўдараў па складах Wildberries таксама знялі з сябе адказнасць за страты тавараў пры атаках4

Каля Камянецкай вежы паставілі вялізны гаманец з пяцірублёвай купюрай6

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны1

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць