Усяго патроху1717

«Мілы напамін». У інтэрнэт-крамах прадаюць елачныя цацкі ў выглядзе сцягоў — чырвона-зялёнага і расійскага

Інтэрнэт-крама Oz.by прадае незвычайную цацку для ялінкі. Назва — «Сцяг Рэспублікі Беларусь».

Скрыншот з сайта oz.by

А вось як выглядае апісанне тавару: «Чароўная елачная цацка стане выдатным упрыгожаннем навагодняй ялінкі. Паслужыць цудоўным сувенірам і мілым напамінам аб чарадзейным свяце».

Каштуе такая цацка 22 рублі 10 капеек.

Вытворца — беларускае прадпрыемства «Грай» (назва паходзіць ад скарочанай фразы «Ганаруся Рэчамі АЙчыны»). У мінулыя гады прадпрыемства вырабляла цацкі як з малюнкамі ў колерах афіцыйнага сцяга, так і з нацыянальным арнаментам і беларускімі сімваламі.

Зараз у беларускіх крамах можна пабачыць таксама цацкі для ўпрыгожвання ялінкі з гербам Беларусі. Дарэчы, на маркетплэйсе Wildberries таксама можна знайсці прадукцыю «Грай» — але гэта ўжо сцяг Расійскай Федэрацыі. Каштуе ён 20 рублёў 85 капеек.

Скрыншот з маркетплэйса Wildberries

Пазначана, што цацка выканана з полікерамікі і ўручную распісана беларускімі майстрамі-мастакамі. «Навагодняе елачнае ўпрыгажэнне незвычайнай формы стане найлепшым упрыгажэннем вашай навагодняй ялінкі. Яркае спалучэнне колераў, непаўторны дызайн падорыць вам радасныя эмоцыі і пагрузіць у казачную атмасферу навагодняга свята», — так апісваюць цацку-сцяг.

Каментары17

  • No
    30.10.2023
    Яркае спалучэнне колераў, непаўторны дызайн падарыць вам радасныя эмоцыі
    і пагрузіць у казачную атмасферу навагодняга свята», — апісваецца
    цацка-сцяг.
    --------
    хахахаха.
    Маркецінг вышэшага узроўню. Бізнес шас як папрэ!)))


  • даведка
    30.10.2023
    Судя по качеству, эти ёлочные игрушки в форме белорусского и российского флагов всё же сделаны в Китае.
  • No
    30.10.2023
    No , НН зноў камент адрэдактавала.

    Ябацькі і рускамірныя - гэта ужо недарэчныя словы?
    Баіцеся пакрыўдзіць манкуртаў? Якая ганьба!

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць