Грамадства

Зміцер Колас і Лявон Баршчэўскі не затрыманыя

Паводле непацверджанай інфармацыі, учора былі затрыманыя выдавец Зміцер Колас і перакладчык Лявон Баршчэўскі. Сувязі з імі няма ўжо суткі. Падрабязнасці высвятляюцца, піша «Вясна».

Выдавецтва Змітра Коласа ў судовым парадку закрылі 10 мая. Пасля амаль 35 гадоў у выдавецкай сферы Зміцер Колас вымушаны згарнуць дзейнасць.

Перад гэтым выдавец адбыў 10 сутак арышту ў следчай турме КДБ, так званай «амерыканцы». Патрапіў ён туды па сутнасці выпадкова, таму што яго супрацоўнік, друкар Алег Сычоў, быў арыштаваны па справе дыверсіі супраць расійскага самалёта ў Мачулішчах.

Лявон Баршчэўскі — вядомы перакладчык і літаратар, які пераклаў на беларускую мову сотні літаратурных і навуковых твораў з дзясяткаў моў. Акрамя таго, ён займаўся і палітыкай — быў дэпутатам Вярхоўнага Савета XII склікання, а ў нулявыя гады ўзначальваў партыю БНФ. 

***

Зміцер Колас і Лявон Баршчэўскі — на волі, з імі усё добра.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць