Свет55

У Мадрыдзе на мітынг супраць амністыі каталонскіх незалежнікаў сабралася 170 тысяч чалавек

Каля 170 тысяч чалавек у суботу прайшлі па цэнтры Мадрыда ў рамках найбуйнейшага пратэсту супраць закона аб амністыі для ініцыятараў рэферэндуму пра незалежнасць Каталоніі, што прайшоў у кастрычніку 2017 года. Закон аб амністыі іспанскія сацыялісты ўзгаднілі для фарміравання ўрада, піша Reuters.com.

Фота: Alicia Leon / AP

Пратэстоўцы неслі плакаты «Санчэс — здраднік» і «Не прадавайце Іспаніі» выступілі супраць закона аб амністыі каталонскіх незалежнікаў, які, на іх думку, пагражае вяршэнству права і прынцыпу падзелу ўладаў.

Сярод 170 тысяч удзельнікаў пратэсту прысутнічалі лідар апазіцыйнай кансерватыўнай Народнай партыі Іспаніі Альберта Нуньес Фейхоа і старшыня ўльтраправай Vox Сант'яга Абаскаль.

На гэтым тыдні лідар Сацыялістычнай рабочай партыі Пэдра Санчэс атрымаў ад парламента мандат на прызначэнне ўрада пры падтрымцы каталонскіх і баскскіх партый у абмен на ўхваленне закона аб амністыі.

Пасля мітынгу сотні людзей пратэставалі на аўтастрадзе каля Палаца Манклоа, рэзідэнцыі прэм'ер-міністра ў Мадрыдзе. Дарога А6 была закрыта прыкладна на гадзіну падчас акцыі пратэсту, але пазней зноў адкрылася пасля таго, як паліцыя ачысціла раён.

Ля будынка амбасады Іспаніі ў Лондане прайшла невялікая акцыя пратэсту.

Амністыя ахопіць каля 400 чалавек, якія ўдзельнічалі ў барацьбе за незалежнасць, што дасягнула апагею ў 2017 годзе.

Рэферэндум аб незалежнасці быў прызнаны судамі незаконным і прывёў да найбольш моцнага палітычнага крызісу ў Іспаніі за апошнія дзесяцігоддзі.

У ходзе апытання, праведзенага Metroscopia ў сярэдзіне верасня, каля 70% рэспандэнтаў — 59% з іх прыхільнікі сацыялістаў — заявілі, што яны супраць ідэі амністыі.

Каментары5

  • John
    18.11.2023
    Рана ці поздна вы адпусціце Каталонію.
  • ІМЯ
    18.11.2023
    John, чарговы ДНРавец? Не чапай, бо лясне!
  • mikola
    19.11.2023
    Malaicy ! Nijakai nezaleznasci !

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў59

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць