Літаратура

Назвалі лаўрэатаў прэміі «Дэбют» і прэміі Карласа Шэрмана

1 снежня ў межах Кірмаша гістарычнай кнігі ў Варшаве былі абвешчаныя пераможцы адразу некалькіх літаратурных прэмій: прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча, якая даецца літаратарам за першую кнігу, і прэміі імя Карласа Шэрмана, якая даецца за найлепшыя пераклады, паведамляе bellit.info.

Прэмію «Дэбют» за 2021 і 2022 гады ў галіне прозы атрымала Таццяна Карытка за кнігу «Чаму ўсё так?» (Кнігазбор, 2020). Журы адзначыла гэты дэбютны твор «за нетрывіяльную спробу стварэння сацыяльна-псіхалагічнага дэтэктыва».

У намінацыі «Мастацкі пераклад» пераможцам стаў Яўген Папакуль з перакладам са старажытнаісландскай мовы «Эды Сноры Стурлусана» (Галіяфы, 2021). Журы вылучыла працу перакладчыка «за далучэнне беларускіх чытачоў да скандынаўскай мудрасці».

Таксама былі агучаныя вынікі прэміі для перакладчыкаў імя Карласа Шэрмана асобна за 2021 і за 2022 гады.

За 2021 год

У намінацыі «Пераклад паэзіі» лаўрэатам стаў Яўген Папакуль з кнігай «Эда. Песні пра герояў» (Тэхналогія, 2021) «за дзёрзкае пераўвасабленне фундаментальнага твору сусветнай класікі».

У намінацыі «Пераклад прозы» найлепшым быў названы Сяргей Шупа з перакладам з гішпанскай «Восені патрыярха» Габрыеля Гарсіі Маркеса (Янушкевіч, 2021). Журы адзначыла «бліскучую эквівалентнасць і набліжанасць да аўтарскай задумы».

І ў намінацыі «Пераклад дзіцячай кнігі» перамог Сяргей Матырка, які пераклаў кнігу Отфрыда Пройслера «Крабат. Легенда Чорнага млына» (Янушкевіч, 2021). Менавіта «глыбокае прачытанне складанай казкі і майстэрскае захаванне міфалагічных элементаў» зрабіла перакладчыка лаўрэатам.

За 2022 год

У галіне паэзіі «за віртуозны падыход да старадаўняй інтымна-рэлігійнай тэматыкі» лаўрэацтва здабыў Сяргей Шупа з перакладам са старажытнагабрэйскай мовы «Песні песняў» (Vesna Books, Прага, 2022).

У празаічнай намінацыі «за дасканаласць перадачы мовы надзвычай актуальнага шматпланавага польскага бестселера» прэмію атрымаў Мікола Раманоўскі, які пераклаў раман Шчэпана Твардаха «Кароль» (Янушкевіч, Варшава, 2022).

І спецпрызам «за смелы перакладчыцкі дэбют» быў адзначаны Андрэй Строцаў за перастварэнне твору класіка англійскага фэнтэзі Клайва Стэйплза Льюіса «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян». (Пазітыў-цэнтр, 2022).

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў25

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларуская народная забава». Як працуе новая сістэма запісу на польскую візу5

У Крупскім раёне затрымалі 17‑гадовага серыйнага падпальшчыка1

Ці павінны кавярні і рэстараны бясплатна наліваць наведвальнікам ваду?3

У брэсцкім парку паставілі аўтамат для кармлення вавёрак

У Расіі чакаюць звальнення Набіулінай ды Мішусціна і пераходу да «мабілізацыйнай эканомікі»6

Мадзяр: Крым ізалюем у найбліжэйшай будучыні9

Як беларускія ўлады імкнуліся пашырыць свой удзел у вайне супраць Украіны9

У Новай Баравой бацькі першакласнікаў выстраіліся ў чаргу да новай школы за суткі да прыёму заяў у яе15

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў25

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць