Меркаванні44

Што стаіць за сённяшнім хапуном і масавымі вобшукамі

23 студзеня сілавікі затрымалі па ўсёй краіне не менш за 37 сваякоў палітвязняў і былых палітвязняў, правялі шмат вобшукаў. Прадстаўніца праваабарончай ініцыятывы Dissidentby Марына Касінерава лічыць: сістэма спрабуе спыніць усю салідарнасць і дапамогу.

Фота: архіў Марыны Касінеравай

У каментары для «Нашай Нівы» Касінерава згадала падзеі канца 2023-га, калі з невядомых прычын вязняў этапавалі з адной калоніі ў іншую. Адзначым, што кожны этап — дадатковы стрэс для зняволенага. Марына падкрэслівае, што тая падзея закранула не толькі палітвязняў, і раней такога не было. Таму праваабаронца разглядае той перавод як частку ўсеагульнага ціску на зняволеных або вынік адміністрацыйных зменаў унутры сістэмы.

Датычна сённяшніх вобшукаў і арыштаў, атакі акаўнтаў беларускіх ініцыятыў напярэдадні Марына лічыць: «Відавочна, што сістэма спрабуе спыніць усю салідарнасць і дапамогу. Не сакрэт, што ў турмах і калоніях прэсуюць вязняў за падтрымку з волі ад іншых людей, прэсуюць тых, хто аказвае падтрымку — правяраюць тэлефоны, шукаюць доказы фінансавання. Таму заканамерна, што прыйшлі і да сваякоў».

Касінерава ўдакладняе, што ініцыятыве Dissidentby вядома пра тры ранейшыя выпадкі затрыманняў за перавод грошай на атаварку вязняў. У дачыненні да двух людзей вытворчасць спынілі, адна жанчына знаходзіцца ў СІЗА.

Кожнаму, нагадвае праваабаронца, варта клапаціцца пра ўласную бяспеку ў інтэрнэце і рабіць усё магчымае, каб не пакідаць слядоў: «Для ініцыятываў і арганізацыяў гэта таксама выклік, прыходзіцца быць гнуткімі і заўсёды ўдасканальваць свае механізмы. Чым больш дэцэнтралізаваная сістэма дапамогі, тым складаней яе парушыць».

Чытайце таксама:

У рамках масавага хапуну сваякоў палітвязняў і былых палітзняволеных затрымалі як мінімум 37 чалавек

Праўладны канал заявіў, што сілавікі атрымалі доступ да спіса тых, хто данаціў «Байсолу». Стрыжак пракаментаваў

«Для супрацоўніка дзяржаўнай установы гэта вялікі мінус». Як людзей прымушаюць адмаўляцца ад карты паляка

Каментары4

  • Why
    23.01.2024
    Пытанне , таварыш маёр, гэта вы пад кожным пастом пішаце, каб толькі ніякіх згадак пра 2020 год не было, каб людзі забылі пра тое, што мільёны супраць лукі, каб вера пра сотню адмарозкаў зноў перамагла? 
    Мы не забудзем, як бы вы не стараліся, і вы адкажаце перад мільёнамі - нікуды мы не з'ехалі і не з'едзем, усіх не пасадізце і не запужаеце.
  • Пытанне
    23.01.2024
    Why, згадкі пра 2020ты можна рабіць НЕ ПАДСТАЎЛЯЮЧЫ людзей на зямлі.
    Вы можаце замазваць абліччы людзей, выкладаць фота плошчы зверху. А не выкладаць для Губазіка фота, ды яшчэ з подпісам яго ніка, як у той кнізе.
    Майце Совесть. Не падстаўляйце людзей!!!
  • Для why
    23.01.2024
    Why, калі б да вас хоць раз у дзверы пазванілі мянты, вы б такое не напісалі.
    Пра бяспеку павінны дбаць не толькі самі людзі кожны сам за сваю, але і ўсе, хто супраць рэжыму - пра бяспеку кожнага. Сваіх людзей трэба берагчы, а не падстаўляць.

Цяпер чытаюць

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На Гродна абрынулася моцная залева ВІДЭА2

У сталічныя крамы завезлі сападзілу. Колькі каштуе?4

Узбек прыляцеў працаваць у Беларусь, але не знайшоў тут працы. Вяртаўся дадому ён з дапамогаю дыпламатаў і на мыліцах4

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW X7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску47

Дакументальны фільм рэжысёра з Баранавічаў Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі1

Вар'яцтва на аўкцыёне: за мінскую падсобку змагаліся 173 чалавекі

Пры атацы на турбазу ў акупаванай Кірылаўцы Запарожскай вобласці загінуў супрацоўнік Раскамнагляду, які ўдзельнічаў у «СВА», і яго дзеці6

У Латвіі накрылі гіганцкую падпольную фабрыку па вытворчасці цыгарэт. На ёй працавала шмат беларусаў4

Украінскую пару жорстка збілі ва Уроцлаве. Прычынай, паводле іх, стала ўкраінская мова83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць