Культура

У Марый Эл пераклалі «Курган» Купалы

У гэтым расійскім рэгіёне выходзіць літаратурна-мастацкі часопіс «Ончыко» («Наперад»). На старонках выдання, якое ўжо шмат дзесяцігоддзяў прапагандуе марыйскую літаратуру і марыйскую мову, апошнім часам штогод друкуюцца пераклады твораў беларускіх паэтаў і празаікаў.

Напэўна, «Курган» быў напісаны ў гэтым будынку ў Вільні, дзе ў 1911-1913 гадах была рэдакцыя «Нашай Нівы»

У прыватнасці, надрукаваны вершы, апавяданні, казкі Генадзя Аўласенкі, Алеся Бадака, Рыгора Барадуліна, Навума Гальпяровіча, Алега Ждана, Міколы Мятліцкага…

Новая публікацыя — паэма «Курган» народнага песняра Беларусі Янкі Купалы ў перакладзе на марыйскую мову, які зрабіў Анатоль Ціміркаеў. Паэма друкуецца ў трэцім, сакавіцкім, нумары часопіса «Ончыко», піша «Звязда».

Створаная болей як стагоддзе назад, паэма-балада Я. Купалы «Курган» (упершыню надрукавана ў газеце «Наша Ніва» 2 чэрвеня 1912 года) перакладзена на многія мовы народаў свету — рускую (існуе некалькі перакладаў), узбекскую (перакладчык Міртэмір), асецінскую (А. Пухаеў), балгарскую (Н. Вылчаў), кітайскую (Чжу Цзі)

… Марыйскі паэт і перакладчык Анатоль Ціміркаеў — вядомы ў Расійскай Федэрацыі, у Марый Эл літаратар.

— Я пад уражаннем купалаўскай творчасці, — пракаментаваў літаратурную падзею перакладчык Анатоль Ціміркаеў. — «Курган» захапіў усю маю свядомасць. І праз стагоддзе чуцен боль, чуцен стогн не толькі гусляра, народнага музыкі, чуць голас мастацтва, якое ў сваёй шчырасці і неабыякавасці заўжды абуджае народ, даносіць да яго праўду. Зараз я працую над перакладамі паэзіі сучасных беларускіх паэтаў. У бліжэйшы час з’явяцца новыя публікацыі, якія адкрыюць марыйскаму чытачу шмат новага і цікавага. 

Каментары

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць