Свет55

«Я знайшоў гістарычную карту Манголіі». Экс-прэзідэнт Манголіі патроліў Пуціна

Былы прэзідэнт Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж коратка адказаў на доўгі гістарычны экскурс прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, які той зрабіў у часе інтэрвʼю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану.

У сацсетцы Х былы прэзідэнт Манголіі паказаў «гістарычную карту» сваёй краіны. 

«Пасля размовы Пуціна. Я знайшоў гістарычную карту Манголіі», — напісаў ён.

І дадаў: «Не хвалюйся, мы — мірная і свабодная нацыя».

Гэты твіт пачыталі больш за 2,5 млн разоў.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у часе гутаркі з Такерам Карлсанам у чарговы раз паўтарыў свой тэзіс пра гісторыю Расіі і Украіны: паводле яго, Украіны як такой няма, а ўкраінцы — гэта тыя ж рускія.

@nashaniva Прэзідэнт Манголіі прыгожа патроліў Пуціна #новости #путин #россия #интервью #беларускітыкток #пабеларуску #владимирпутин #монголия #мова ♬ Trollge Phonk (Sped Up) - AMOGUS & KYÖ$TIMANE & BXRSXRK

Каментары5

  • Жвір
    12.02.2024
    Дакладна ня бачна, але, падобна, што мангол уключыў у склад былой імпэрыі таксама й тэрыторыю Літвы(цяпер Беларусь) ? Вядома, што яны пхнуліся на тыя землі, але ў выніку не заваявалі іх. А ўзьбярэжжа Ахоцкага мора ? Яны што, і там гаспадарылі ?
  • Андрусь
    12.02.2024
    Тэрыторыю Беларусі ён дарма ў гэтую мапу ўсунуў, яна ў Мангольскую імперыю не ўваходзіла. 
  • Чыкчырык
    12.02.2024
    Андрусь, ён уключыў Белоруссію, так што ўсё нармальна))

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю3

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп засцярог Украіну ад атак на не расійскія нафтавыя танкеры ў Чорным моры5

У выніку ўдару па выставе ўзбраенняў загінуў былы кіраўнік цэнтра «Альфа» СБУ

Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным заклікаў яго замарозіць вайну ва Украіне8

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах5

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў2

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю3

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць