Актывіста затрымалі на запыт узбекскіх уладаў, а затрыманне праводзілася з удзелам супрацоўніка МУС Узбекістана.

У Алматы затрымалі каракалпакскага актывіста Акылбека Муратбая. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X, піша «Настоящее время».
«15 лютага ў 22.00 я быў затрыманы супрацоўнікамі МУС па даручэнні іншых уладаў за сваю дзейнасць, калі вяртаўся дадому. Спадзяюся на дапамогу іншых актывістаў і праваабаронцаў», — напісаў Муратбай.
On February 15, at 10 pm, I was detained by employees of the Ministry of Internal Affairs on behalf of other authorities for my activity when I came home. I hope for the assistance of other activists and human rights defenders
Праваабарончая арганізацыя Freedom for Eurasia, якая базуецца ў Вене, пацвярджае яго затрыманне. Сцвярджаецца, што актывіста затрымалі на запыт узбекскіх уладаў, а затрыманне праводзілася з удзелам супрацоўніка МУС Узбекістана Мухамедына Баймурзаева.
Яму ставяць у віну артыкулы аб «вырабе, захоўванні, распаўсюджванні або дэманстрацыі матэрыялаў, якія змяшчаюць пагрозу грамадскай бяспецы» і замаху на канстытуцыйны лад, паведамляе казахская служба Радыё Свабода.
Улады Казахстана затрыманне Акылбека Муратбая пакуль не каментавалі.
Улетку 2022 года ў Каракалпакстане выбухнулі пратэсты, якія былі жорстка задушаны. Людзі пратэставалі супраць планаў Ташкента пазбавіць Каракалпакастан аўтаноміі.
Каракалпакстан канчаткова замірылі, надзвычайнае становішча адменена
Пуцін падтрымаў прэзідэнта Узбекістана ў жорсткім задушэнні пратэстаў у Каракалпакстане
Падчас пратэстаў у Каракалпакстане загінулі 18 чалавек
Падчас пратэстаў ва Узбекістане былі ахвяры — колькасць загінулых і пацярпелых не называецца
Улады Узбекістана затрымалі «арганізатараў» пратэстаў і западозрылі знешняе ўмяшанне ў Каракалпакстане
Каментары