Свет11

За амаль два гады вайны пацверджана гібель больш як 45 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне

Журналісты ўстанавілі імёны 45 123 расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі на вайне ва Украіне. Страты падлічылі Руская служба Бі-бі-сі і «Медыязона» сумесна з камандай валанцёраў. Поўнамаштабнае ўварванне пачалося амаль два гады таму, 24 лютага 2022 года.

Ілюстрацыйнае фота: Ashley Chan/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

Дзве траціны ўсіх устаноўленых загінулых — гэта тыя, хто да пачатку ўварвання не быў звязаны з арміяй: добраахвотнікі, мабілізаваныя, былыя зняволеныя і «навабранцы» з так званых прыватных ваенных кампаній. З 5406 загінулых мабілізаваных 80 адсоткаў загінулі за другі год вайны.

Па абсалютнай колькасці загінулых лідзіруюць Краснадарскі край, Свярдлоўская вобласць, Башкартастан і Чэлябінская вобласць.

Усяго за 2023 год журналісты ўстанавілі імёны 27 906 загінулых расійскіх вайскоўцаў, што на 57 адсоткаў больш, чым пацверджаныя страты за першы год поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

З кастрычніка 2023 года да лютага 2024 года — у перыяд, калі расейскія падраздзяленні наступалі пад Аўдзееўкай і ў суседніх з ёй раёнах Данецкай вобласці — даследчыкі пацвердзілі гібель 6614 расійскіх вайскоўцаў.

Журналісты вядуць падлік па адкрытых крыніцах: паведамленнях мясцовых адміністрацый, СМІ і сваякоў загінулых, а таксама па даных з могілак. Рэальная лічба страт, на іх думку, можа быць як мінімум у два разы вышэйшай.

Масква і Кіеў не раскрываюць страты ў вайне ва Украіне, распавядаючы толькі пра страты праціўніка. Бакі ваенных канфліктаў схільныя перабольшваць свае поспехі і перамяншаць няўдачы, даследаванне Бі-бі-сі і «Медыязоны» — адна з найважнейшых незалежных ацэнак колькасці загінулых.

Каментары1

  • Ё
    21.02.2024
    Лухта канешне. Тое, што выкладаецца ў інтэрнэт з камер баявых дронаў напрыклад, не складае і 0,1% ад баявых вылетаў. Да гэтага, не варта ставіць украінскі і расійскі генштаб на адну дошку. Украіна стараецца рабіць падлікі па ўсіх стандартах НАТА, дзе даныя падцвярджаюцца ўнутранай візуальнай інфармацыяй, альбо спадарожнікамі. Дадзеныя з поля бою пераправярараюцца ўнутранымі структурамі УСУ. Не раз украінскія дадзеныя падцвярджаліся амерыканскім генштабам. Таму розныя Медыязоны могуць корпацца ў інтэрнэціку, але логіка такая, калі з крэйсера Масква афіцыйна пахавалі некалькі чалавек , то крэйсер Масква ў парадку разам з усім астатнім экіпажам.

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус у 82 гады пераплыў Басфор1

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Беларускі тэатр лялек пакажа спектакль бясплатна1

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць