Грамадства11

Знайшоўся Сяргей Ерамееў, якога вінавацяць у выбухах на чыгунцы ў Бураціі

Беларус Сяргей Ерамееў, якога вінавацяць у выбухах на чыгунцы ў Бураціі, цяпер знаходзіцца ў СІЗА «Лефортава» ў Маскве, паведамляе фонд «Байхэлп». Пра яго доўга не было нічога чуваць, і ягонае месцазнаходжанне спрабавалі вызначыць беларускія праваабаронцы пры дапамозе расійскіх калег.

Сяргея Ерамеева арыштавалі летась у снежні. Яму закідваюць у віну арганізацыю падрываў двух грузавых чыгуначных саставаў у тунэлі БАМ у лістападзе 2023 года. У выніку гэтага магістраль была нейкі час цалкам паралізаваная.

Пасля арышту Сяргея Ерамеева этапапавалі ў СІЗА ва Улан-Удэ. Пазней месяц ягонае месцазнаходжанне было невядомае.

Найбліжэйшым часам да Сяргея Ерамеева паспрабуе патрапіць адвакат. 

У выніку падрываў 29 і 30 лістапада двух чыгуначных саставаў з нафтапрадуктамі, якія рухаліся з Тайшэта да станцый Тында і Нерунгры па Байкала-Амурскай магістралі, адбылося ўзгаранне цыстэрнаў з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, што часова блакавала рух па магістралі.

7 снежня ФСБ паведаміла пра затрыманне ў Омску беларуса Сяргея Ерамеева, які, па сцвярджэнні сілавікоў, «даў прызнальныя паказанні аб працы пад кантролем украінскіх спецслужбаў» і прызнаў віну.

Сяргей Ерамееў — былы супрацоўнік наваполацкага прадпрыемства «Нафтан», удзельнік страйку на ім у 2020 годзе. Працаваў прыбарыстам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі.

Каментары1

  • Кока
    01.03.2024
    Сапраўдны герой Беларусі і Украіны!

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць