Грамадства1414

Сілавікі затрымалі настаўніка, які «прымушаў школьніка зняць вайсковую форму»

Тэлеграм-канал ГУБАЗіКа апублікаваў відэа аб затрыманні мінскага настаўніка з 30-гадовым стажам. Паводле інфармацыі «Медыязоны», гаворка ідзе пра Аляксандра Шыдлоўскага.

Скрыншот ГУБАЗіК

На камеру мужчына кажа, што з'яўляецца праціўнікам ваенна-патрыятычнага выхавання школьнікаў і ў цэлым курсу краіны. Настаўнік кажа, што на ўрок прыйшоў дзевяцікласнік у вайсковай форме, і ён прымушаў яго зняць гэту форму.

Таксама ў роліку паказваюць скрыншоты паведамленняў з групы «Сумленныя настаўнікі Мінска і Мінскай вобласці».

«Проста мы развучыліся абараняцца. Не ведаю, як вы, я а ўжо даўно не здаю на падпіску, не займаюся ўсенавучам, не хаджу на ўсякія хакеі і іншыя забаўляльныя мерапрыемствы, не вяду платныя паслугі. І нічога, ніхто не звольніў, працягваю працаваць», — напісаў аўтар допісу.

Каментары14

  • Ёсік
    15.03.2024
    Вучань дурань, і бацькі боўдзілы. Калі хлопчыку споўніцца 18, ён даведаецца, што такое белармія. А мо ў вайсковую вучэльню пойдзе. Гэта не патрыятызм, гэта блазанства.
  • Абавязковая школьная форма.
    15.03.2024
    Школьнікаў ругаюць за джынсы, спартовыя штаны, замест школьнай формы.
    А тут прыйшоў замест школьнай формы ў вайсковай - арыштавалі настаўніка.
  • Эдзік
    15.03.2024
    А здалі яго менавіта дзеці і іх бацькі, няхай цяпер пасля школы ідуць служыць ж опе з вусамі

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць