Грамадства

За ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску асудзілі супрацоўніка «Беларусбанка» да «хатняй хіміі»

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 27 лютага вынес прысуд былому супрацоўніку «Беларусбанка» 35-гадоваму Артуру Філіпаву, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Ала Скуратовіч, піша «Вясна».

Артура затрымалі 15 снежня мінулага года і склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння за «выраб, распаўсюд і (альбо) захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП).

Пазней з’явілася відэа, дзе мужчына кажа, што нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога» і ўдзельнічаў у пратэстах. Таксама яго прымусілі сказаць, што ён быў падпісаны на «дэструктыўныя каналы» і дасылаў інфармацыю ў чат-боты Nexta, «Голас», «Беларусь галаўнога мозга». 

У справе фігуруюць эпізоды ягонага ўдзелу ў пратэстах 23 і 30 жніўня, 13 і 20 верасня 2020 года. 

У судовым пасяджэнні Філіпаў віну прызнаў часткова, растлумачыў, што 23 жніўня 2020 года пры ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на праезную частку не выходзіў. Ад дачы паказанняў адмовіўся. 

Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады («хатняя хімія»).

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?5

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць