Вайна1010

Расійскія войскі ўвайшлі ў сяло Уманскае на захад ад Аўдзееўкі і вывесілі там сцяг СССР

Пасля падзення Аўдзееўкі ўкраінскія войскі трымалі абарону на захад ад горада на лініі Бердычы — Сямёнаўка — Арлоўка — Тоненькае.

Bild

Да канца сакавіка УС РФ прарвалі гэтую лінію і прасунуліся на захад. УСУ занялі абарону ў наступных сёлах на захад, першае з якіх — Уманскае. Цяпер расейскія войскі ўвайшлі і ў яго. На помніку загінулым у Другой сусветнай вайне ўстанавілі чырвоны сцяг СССР з сярпом і молатам, паведамляе эксперт Bild Юліян Ропке.

Уманскае на карце пазначана каардынатамі. Фота: Maps.google.com

«Расійскае войска ўварвання прарвала ўкраінскую лінію абароны на захад ад Арлоўкі і паставіла савецкі сцяг у цэнтры Уманскага. Паўднёвая і заходняя часткі вёскі, мяркуючы па ўсім, пакуль застаюцца пад кантролем украінскай арміі. Частка кадраў сведчыць аб разлютаваных атаках на ўкраінскія акопы на ўсход ад Уманскага і адыход украінскіх войскаў на захад па паўночным баку возера каля вёскі», піша Ропке.

Каментары10

  • Упс
    09.05.2024
    Сцяг Максіма Шабуцкага.
  • Язэп
    09.05.2024
    Акупанты са сцягам ссср. Так і ёсць. Вы заўсёды былі ў Беларусі і Украіне акупантамі.
  • Аркадзь
    09.05.2024
    Пішыце не ў сёлах ці кіламетрах, а ў Іванах. Напрыклад: прасунуліся за 5 000 Іванаў да наступнай вескі. Узялі сяло з 20 жыхарамі за 1000 Іванаў

Цяпер чытаюць

Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot

Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot

Усе навіны →
Усе навіны

У Слоніме амапаўцы вучылі мясцовых сілавікоў разганяць пратэсты6

Памёр Мікалай Чаргінец57

МАК зняў рэкамендацыі аб адхіленні Расіі ад міжнародных спартыўных спаборніцтваў4

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў16

Новы ўкраінска-брытанскі рэактыўны дрон Griffen упершыню знішчыў расійскі «Шахед»1

У Цнянцы пад Мінскам плануюць пабудаваць новы жылы квартал1

У Жлобіне раскрылі забойства немаўляці, учыненае больш за 20 гадоў таму3

Зяленскі ў Анкары: Вы сапраўды лічыце правільным, каб краіна з такім досведам заставалася па-за НАТА?2

НАТА заменіць амерыканскія самалёты AWACS на шведскія Saab GlobalEye1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot

Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць