Грамадства66

«Беларускае таварыства палітолагаў» будзе нацыяналізаваць паліталогію

1 чэрвеня ў Гродне прайшоў устаноўчы сход Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства палітолагаў». Стварэнне новай прапагандысцкай структуры адбылося ў рамках навукова-практычнай канферэнцыі з нагоды 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі, піша Reform.news.

Зварот Лукашэнкі да ўдзельнікаў канферэнцыі. Фота: ГрДУ

Як адзначыў загадчык кафедры паліталогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Віктар Ватыль, «прыйшоў час пакінуць у мінулым перайманне заходнееўрапейскага досведу. Неабходна нацыяналізаваць не толькі паліталогію, але і дзяржаўны досвед», перадае прэс-служба ГрДУ.

Старт стварэнню РГА быў дадзены восенню 2023 года на пасяджэнні адміністрацыі Лукашэнкі.

У таварыства палітолагаў змогуць уступіць не толькі акадэмічныя палітолагі, але і ўсе грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі ўзросту паўналецця.

Канферэнцыя была арганізавана пад эгідай адміністрацыі Лукашэнкі і праходзіла на базе ГрДУ з 31 мая па 1 чэрвеня. У ёй прымаюць удзел больш за 230 навукоўцаў, даследчыкаў, экспертаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады і кіравання з дзесяці краін: Беларусі, Расіі, Кітая, Казахстана, Венесуэлы, Японіі і іншых.

Каментары6

  • Студэнт Грду
    01.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • 01.06.2024
    Яшчэ адныя начоўкіа ( карыта) деля кармленнья прыкарытных " красаўцаў " ))
  • бабруйчанін
    01.06.2024
    Вось дзе яшче ў 91 люстрацыю праводзіць было патрэбна ў першую чэргу на кафедрах навуковага камунізьма атэізьма і гісторыі кпсс ..Зараз яны ў палятолягах філосафах аналітыках якія более практычныя ў папы падалісь...І на сябе падобных навучалі " зашчышчалі кандыдатскія дохтарскія" ні ўсе))) але бальшыня...мне падаеца))

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай3

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць