Свет2525

Зяленскі мяркуе, што Трамп можа стаць «прэзідэнтам-лузерам»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаў думку, што калі Дональд Трамп пераможа на восеньскіх выбарах у ЗША і пасля таго спыніць дапамогу Украіне, то ён стане «прэзідэнтам-лузерам».

Уладзімір Зяленскі падчас наведвання фронту

«Няўжо ён хоча быць потым прэзідэнтам-лузерам? Давайце ўявім сабе, што, напрыклад, прэзідэнт Трамп вырашыў скончыць вайну за кошт Украіны і нейкім чынам у дыялогу мае пацвярджэнне з расійскага боку, ад Пуціна, што «стоп».

Украінцы не будуць з гэтым мірыцца, але тады ён [Трамп] можа сказаць: «Ну ўсё, я вам не даю ніякай падтрымкі, зброі няма, фінансаў няма». Дамовіцца з партнёрамі і яны таксама спыняць падтрымку. Вядома, Украіна без зброі, голымі рукамі, не зможа ваяваць са шматмільённым войскам», — прызнаў Зяленскі.

Але, паводле яго, такі крок прывядзе да таго, што ЗША страцяць статус сусветнага лідара:

«Уявіце на секунду, што пасля гэтага Пуцін пойдзе далей.

Дык кім будзе для ўсяго свету тады гэты новы прэзідэнт Злучаных Штатаў? Ён будзе вельмі слабым. А гэта кажа не пра яго, а пра інстытуцыйнасць Злучаных Штатаў. Яны не будуць лідарамі ў свеце. У іх будзе магутная эканоміка, але што тычыцца міжнароднага ўплыву, ён будзе роўны нулю.

І тады Пуцін пойдзе далей, разумеючы, што ЗША ўжо не той гулец. Тады на арэну будуць выходзіць іншыя аўтарытарныя лідары. І гэта рэальная трэцяя сусветная вайна».

Каментары25

  • Кусок Г
    01.06.2024
    Пакуль што прэзідэнтам-лузерам з'яўляецца сам Зяленскі. Не падрыхтаваў краіну да вайны. Заклікаў людзей у 2022 рыхтавацца не ла вайны, а да шашлыкоў. Здаў палову краіны без бою. Развёў карупцыю, што страх. Узурпаваў уладу. Увёў татальную цэнзуру. Ні адзін бандзюга у турму не сеў, за час вайны. І ён нам распавядае пра Трампа.
  • С
    01.06.2024
    Калі Трамп стане прэзыдэнтам, гаворка ўжо ня будзе ісьці аб тым, як дапамагчы Украіне адбіць атаку на Харкаў. Гаворка будзе ісьці аб там, як дапамагчы Польшчы спыніць наступ на Сувалкі.
  • Расплюшчыце вочы
    01.06.2024
    Лол калі б Трамп вайна б і не пачалася. Псеўда падтрымка Байдэна робіць толькі горш для Украіны.

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць