Кіно

Памерла знакамітая французская актрыса Анук Эмэ

Насамрэч яе звалі Франсуаза Дрэйфус. Яна памерла ва ўзросце 92 гадоў, піша Le Figaro.

У першую чаргу Анук Эмэ вядомая сваёй роляй разам з Жан-Луі Трэнціньянам у фільме Клода Лелюша «Мужчына і жанчына». 

Яе звалі Франсуаза Дрэйфус, і ў 13 гадоў яна перайменавала сябе ў Анук Эмэ (Anouk Aimée — Aimée — каханая, любімая) для здымак у сваім першым фільме ў Анры Калефа «Дом пад морам» (1947). 

Вядомасць яна атрымала толькі праз 12 гадоў, сыграўшы Жанну Эбютэрн — каханую Амедэа Мадыльяні ў баёпіку «Манпарнас, 19». Шматспадзеўную акторку заўважыў Федэрыка Феліні і запрасіў яе здымацца ў свае эпахальныя карціны — «Салодкае жыццё» і «8 1/2».

У 1961 годзе выканала галоўную ролю ў кінематаграфічным дэбюце Жака Дэмі — музычным фільме «Лола». Аднак для мільёнаў гледачоў па ўсім свеце Анук Эмэ — у першую чаргу, жанчына з фільма Клода Лелюша «Мужчына і жанчына» (1966). Гэтая роля прынесла ёй цэлы шэраг узнагарод, уключаючы «Залаты глобус», і намінацыю на «Оскар».

У 1969—1975 гадах у кіно не здымалася. У 1980 годзе роля Эмэ ў італьянскім фільме «Скачок у пустэчу» была адзначана прызам Канскага фестывалю.

Была замужам чатыры разы. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі9

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы хоча ўвесці новыя абмежаванні для расіян і беларусаў3

Тры самыя чыстыя пляжы Мінска3

Маршрутка пад Шумілінам вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў аўто. Адзін чалавек загінуў

Памёр музыка Леанід Марголін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю22

Пасля паведамлення пра знішчэнне рэтранслятараў МТС абвясціў закупку на аднаўленне інфраструктуры на Палессі17

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію77

Трамп адклаў эскалацыю вайны з Іранам праз нястачу ракет СПА — The New York Times4

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну ФОТАФАКТ92

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі9

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць