Грамадства33

Беларусы, здаецца, дамагліся саступак ад польскага банка Santander

У супрацьстаянні беларусаў і польскага банка Santander, відаць, накрэсліўся зрух. У адным з беларускіх чатаў выклалі афіцыйны адказ банка кліентцы, якая паскардзілася на патрабаванне да 26 чэрвеня падаць ДНЖ з рэштай тэрміну дзеяння ў 12+ месяцаў (а інакш — блакаванне мабільнага банкінгу і іншыя непрыемнасці). У адказе кліентцы банк прызнае, што чырвоны штамп пра падачу на ДНЖ таксама ўлічваецца, піша Devby.io.

Фота: Santander Bank Polska

У адказе Santander чарговы раз спасылаецца на арт. 5b Рэгламенту Рады (ЕС) 833/2014 ад 31 ліпеня 2014 «Пра абмежавальныя меры ў сувязі з дзеяннямі Расіі, што дэстабілізуюць сітуацыю ва Украіне» (там пра забарону на фінансавыя аперацыі з расійскімі юрыдычнымі асобамі) і на арт. 1u Рэгламенту Рады (ЕС) 765/2006 ад 18 мая 2006 года «Пра абмежавальныя меры ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі і датычнасцю Беларусі да агрэсіі Расіі супраць Украіны» (там пра забарону грамадзянам Рэспублікі Беларусь мець больш за 100 тысяч еўра на рахунку без еўрапейскага ДНЖ). 

Але галоўнае — прыпіска ў канцы. Прадстаўнік банка дадае, што ў сувязі з доўгім разглядам заяў наконт ДНЖ пры разглядзе зваротаў кліентаў яны бяруць пад увагу задакументаваную падачу на карту побыту.

Пацвярджэннем такой падачы звычайна з’яўляецца чырвоны штамп з подпісам інспектара — у пашпарце або на асобным аркушы.

Каментары3

  • Игнат
    05.07.2024
    При этом россияне могут спокойно открыть счёт в Австралии/Азии. Там про войну не слышали .
  • Неверагодныя
    05.07.2024
    Змагаліся з Лукашэнкам - у выніку перамаглі Сантандэр!
    Ужо можна расходзіцца?
  • Забарона прыгонным з БССР мець болей за 100 тысячаў
    05.07.2024
    Дранікі есьце са згушчонкай і чытайце Мацея Бурачка, марцыпаны не пра вас.

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна10

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі7

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі8

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці2

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна10

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць