Спорт33

Алжырка, якую цкавалі ў інтэрнэце, выйграла золата Алімпіяды 

У пятніцу, 9 жніўня, на Алімпіядзе ў Парыжы былі разыграны медалі ў турніры па боксе сярод жанчын.

Іман Хеліф радуецца алімпійскаму золату. Фота: Ariana Cubillos / AP

У вагавой катэгорыі да 66 кг перамогу святкавала алжырка Іман Хеліф. У фінале яна аднагалосным рашэннем суддзяў перамагла кітаянку Ліу Ян (5:0). Хеліф не прайграла ніводнага раўнда на Алімпіядзе.

Раней Хеліф, як сцвярджалася, праваліла на чэмпіянаце свету ў 2023 годзе гендарны тэст на чэмпіянаце свету па боксе, бо ў яе нібыта выявілі як X-храмасомы, так і Y-храмасомы, якія звычайна сустракаюцца толькі ў мужчын.

Халіф сталі цкаваць у інтэрнэце, называючы трансгендарам і мужчынам, пасля 1/8 фіналу. Тады італьянка Анджэла Карыні адмовілася працягваць бой з Халіф, назваўшы яго «несумленным». Пазней яна выбачыцца.

Алжырка Іман Хеліф нарадзілася жанчынай і запісана ў пашпарце як жанчына. У Алжыры пры гэтым катэгарычна забаронены аперацыі па змене полу.

Па словах Хеліф, пасля скандалу з яе ўдзелам у Алімпійскіх гульнях яе трэнер забараніў ёй карыстацца сацыяльнымі сеткамі і чытаць навіны.

«Дай Бог, каб гэты крызіс завяршыўся залатым медалём. Гэта будзе найлепшым адказам. Пасля шуміхі ў СМІ і пасля перамогі была сумесь радасці і суму. Сапраўды кажучы, зусім нялёгка праходзіць праз такое. Гэта нешта, што топча чалавечую годнасць», — сказала спартоўка ў інтэрв'ю.

Каментары3

  • Цім
    10.08.2024
    Усе жанчыны на баксёрскім рынгу - з павышаным тэстастэронам.
    Гэта маё асабістае меркаванне :))) Не навуковае.
  • Нейкі сюр
    10.08.2024
    НН, вы наўмысна пашыраеце крэмлёўскую лухту пра "правалены тэст", ці па дурасці?
  • Мужык i ý Афрыцы мужык
    10.08.2024
    Бiялагiчны мужчына(няма значэння як у дакуменце яго запiсалi) заваяваý золата на Алiмпiядзе ý жаночай катэгорыi, увесь свет аб гэтым пачаý казаць. Расейцы ýжо пасля скандала падхапiлi гэта, але факт ёсць факт: раней такiх атлетаý у жаночы спорт не дапускалi.

Цяпер чытаюць

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход1

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Усе навіны →
Усе навіны

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі1

У Вілейскім раёне адкапалі сляды ўзброенага канфлікту сярэдзіны І тысячагоддзя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход1

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць