Свет55

У Нігерыі падчас пратэстаў арыштавалі 7 палякаў за «размахванне расійскімі сцягамі». Імі аказаліся студэнты і выкладчык Варшаўскага ўніверсітэта

У справу ўмяшаўся МЗС Польшчы і патлумачыў сваю версію падзей.

Нігерыйскія паліцыянты насупраць антыўрадавых пратэстоўцаў. Фоты: Sunday Alamba / AP Photo

6 студэнтаў і адзін выкладчык з Варшаўскага ўніверсітэта былі затрыманыя нігерыйскімі спецслужбамі падчас масавых дэманстрацый і беспарадкаў па ўсёй краіне. Афіцыйная прычына арышту — «размахванне расійскімі сцягамі», паведамляе нігерыйскі партал The Spectacles са спасылкай на Дэпартамент дзяржаўных службаў Нігерыі (DSS).

Паводле DSS, затрыманыя польскія грамадзяне далучыліся да беспарадкаў у буйным паўночным нігерыйскім горадзе Кано, здымалі пратэсты на камеры і размахвалі расійскімі сцягамі, што стала часткай больш маштабнай і трывожнай тэндэнцыі па ўсёй краіне, калі нігерыйскія дэманстранты сталі выносіць расійскія сцягі і агітаваць за змену ўлады на карысць Расіі.

У справу тэрмінова ўмяшаўся МЗС Польшчы і аспрэчыў абвінавачанні супраць сваіх грамадзян. 

«Нігерыйскі бок праінфармаваў нас, што нашы студэнты і выкладчык, магчыма, з-за іх няведання мясцовых законаў былі памылкова ўцягнутыя ў дэманстрацыі. Мне складана паверыць у тое, што яны пры гэтым размахвалі расійскімі сцягамі, але мы робім усё магчымае, каб нашы грамадзяне хутка і бяспечна вярнуліся дадому», — заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Якуб Вішнеўскі, перадае тэлеканал TVP World.

Тэлеканал адзначае, што польскі консул у Нігерыі ўжо сустрэўся з затрыманымі студэнтамі і іх выкладчыкам у пятніцу днём і што іх вызваленне стала прыярытэтам для МЗС на гэтыя выходныя.

Нагадаем, у шматлікіх гарадах і рэгіёнах Нігерыі з 1 жніўня пачаліся масавыя антыўрадавыя пратэсты з-за праблем з карупцыяй, высокай інфляцыі і голаду. У дэманстрацыях і беспарадках удзельнічаюць сотні тысяч нігерыйцаў, частка з якіх перакрывае аўтамагістралі, захоплівае адміністратыўныя будынкі і змагаецца з паліцыяй.

Сярод пратэстоўцаў таксама былі заўважаныя людзі з расійскімі сцягамі, якія заклікаюць да вайсковага перавароту ў Нігерыі і звяртаюцца да Уладзіміра Пуціна, «каб той іх выратаваў».

Частка нігерыйскіх пратэстоўцаў выходзіць з расійскімі сцягамі і заклікае да вайсковага перавароту на карысць Расіі. Некаторыя дэманстранты топчуць і псуюць свае дзяржаўныя сцягі на фоне расійскіх (фота 1). Крыніца: нігерыйскія медыя і сацсеткі

Факт наяўнасці расійскіх сцягоў у часткі пратэстоўцаў выклікаў рэзкую рэакцыю з боку нігерыйскіх уладаў. Так, прэзідэнт краіны Бола Цінубу склікаў тэрміновую нараду з кіраўнікамі дзяржаўных спецслужб і арміі, на якой абмяркоўваліся контрмеры супраць прарасійскіх агентаў уплыву.

«Мы дакладна і адназначна папярэджваем, што не дазволім нікому падымаць замежны сцяг у Нігерыі. Гэта дзяржаўная здрада, і яна будзе разглядацца намі менавіта так», — прыгразіў начальнік Генштаба нігерыйскай арміі Крыстафер Муса адразу пасля нарады з прэзідэнтам.

На фоне гэтага пасольства Расіі ў Нігерыі паспяшалася заявіць мясцовай прэсе, што не мае ніякага дачынення да з'яўлення расійскіх сцягоў у нігерыйскіх пратэстоўцаў, але пры гэтым дадала, што «расійскія сцягі — гэта асабісты выбар асобных нігерыйцаў».

У той жа час спецслужбы Нігерыі заявілі мясцовай прэсе, што ў іх ёсць доказы спробаў Расіі зладзіць вайсковы пераварот у краіне.

Каментары5

  • Пытаннечка
    11.08.2024
    А як прозвішча выкладчыка, які не ведае пра ўласаўскі сцяг пад якім душылі Варшаўскае паўстанне?
  • Acab
    11.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Цім
    11.08.2024
    Цікава, колькі даляраў плацілі чалавеку, калі давалі яму сцяг РФ? І нават палякі вырашылі "зарабіць". Так няхай бы яны пабылі там за кратамі, хаця б тыдзень. Навошта із вызвалілі праз МЗС Польшчы?

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя9

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса16

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

«Жахліва смярдзіць». У Брэсце масава скардзяцца на ваду з-пад крана1

Беларусь папярэдзіла Польшчу пра нібыта рыхтаваны на яе тэрыторыі тэракт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя9

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць