Свет1212

«Германія ўжо падводзіла свет да прорвы. Канцлер Шольц, не дайце гэтаму паўтарыцца». Каспараў выкупіў старонку ў найбольшым нямецкім выданні

13-ы чэмпіён свету па шахматах выкупіў у Bild цэлую старонку рэкламы, размясціўшы на ёй фатаграфію магіл украінскіх вайскоўцаў і заклік да канцлера Германіі Олафа Шольца даць Украіне неабходную для яе ваенную дапамогу.

«Германія ўжо падводзіла свет да прорвы. Канцлер Шольц, не дайце гэтаму паўтарыцца. Дайце Украіне тую вайсковую дапамогу, у якой яна сапраўды мае патрэбу», — такі надпіс размешчаны пад фатаграфіяй, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Bild

Абвестка апублікаваная на фоне абмеркавання магчымай пастановы ўрада Германіі скараціць вайсковую дапамогу Украіне.

Міністр фінансаў ФРГ Крысціян Лінднер ужо накіраваў міністру абароны Барысу Пісторыусу ліст з просьбай не ўхваляць далейшыя заказы на куплю ўзбраенняў у прамысловых прадпрыемстваў, сцвярджаецца ў матэрыяле Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung.

Гары Каспараў у 2005 годзе абвясціў пра завяршэнне шахматнай кар'еры, пасля чаго заняўся палітычнай дзейнасцю ў Расіі. У 2013 годзе з'ехаў з Расіі, баючыся пераследу з боку ўладаў. Знаходзячыся за мяжой, былы шахматыст заснаваў апазіцыйны Форум свабоднай Расіі, а пасля пачатку вайны ва Украіне стаў адным з заснавальнікам Антываеннага камітэта Расіі. 

Bild — найбуйнейшая нямецкая ілюстраваная газета з накладам звыш мільёна асобнікаў. У электронным выглядзе яе чытаюць звыш 20 мільёнаў чалавек у дзень.

Каментары12

  • Задзяўблі ухілянты
    20.08.2024
    Ніхто не дапамагае ўкраінцам больш, чым Нямеччына. Няхай Гары падлічыць, колькі бежанцаў з Украіны Нямеччына прыняла і корміць і ўтрымлівае.
    Хай яшчэ Гары пацікавіцца, як зелень у Бундэстаге скарочвае выдаткі на ўласную армію. Адкуль грошы браць? Яшчэ больш фінансаванне Бундэсвера скараціць? Ці цёткам з Украіны перастаць грошы на б'юты-індустрыю выдаткоўваць? А, Гары?
  • Илья
    20.08.2024
    Задзяўблі ухілянты, В процентах от ВВП Польша больше помогает, чем Германия. Германия даже не в тройке
  • Пан Януш
    20.08.2024
    Правильно надо переставать помощь им давать. Где результат? У себя начертано сделать не могут … полетели по русским деревням людей убивать… герои … отказать им во всем и отправить всех с Европы на войну …пусть родину защищают а не гавкают через забор

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай3

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць