Здарэнні66

Маці думала, што інсульт. Сталі вядомыя падрабязнасці смерці 10-гадовай дзяўчынкі ў Старых Дарогах

20 жніўня ў бальніцы Старых Дарог памерла 10-гадовая дзяўчынка. Смерць наступіла раптоўна: увечары дзіця шпіталізавалі ў здавальняючым стане, а праз тры гадзіны бацькам паведамілі страшную навіну. На сувязь з Onlíner выйшаў Сяргей, родны дзядзька дзяўчынкі, і расказаў некаторыя падрабязнасці здарэння.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

— Яе маці (мая родная сястра) сказала, што ў нядзелю пляменніца прачнулася і паскардзілася на дрэннае самаадчуванне: яе ванітавала, балела галава. Таксама было скажонае маўленне — як звычайна бывае пры інсульце. Яны звярнуліся ў прыёмнае аддзяленне раённай бальніцы, сястра папрасіла даць накіраванне на КТ або МРТ: ці мала, сапраўды інсульт. 

Дзяжурны доктар сказаў: у дзіцяці інсульту быць не можа, гэта ротавірус. Прапанавалі шпіталізацыю.

Але сястра, пачуўшы, што з галавой у дачкі ўсё ў парадку, напісала адмову, і яны пайшлі дадому.

А ў аўторак дзяўчынцы зноў стала блага. У выніку з тым жа дыягназам (ротавірус) яе гадзін у 18 паклалі ў бальніцу. У 21 гадзіну сястра яе наведвала, усё было нармальна. У 23:45 патэлефанавалі, сказалі, што памерла, — распавёў ён.

Дакладныя прычыны смерці сваякі пакуль не ведаюць: вынікі судова-медыцынскай экспертызы будуць толькі заўтра. 

«Спачатку казалі, што яна захлынулася ванітавымі масамі, потым — што спынілася сэрца», — дадае Сяргей.

Цяпер у бальніцы працуе камісія Міністэрства аховы здароўя і галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама па ацэнцы ўсіх этапаў аказання медыцынскай дапамогі дзіцяці. 

Каментары6

  • Асклепій Гіпакратаыіч Парацэльз
    21.08.2024
    І з найвышэйшым разьвіцьцём тэхналёгіі мы не дамо рады разагнаць цела з фізычнай вагой да хуткасьці сьвятла ў паражнэчы і адрозьніць спыненае сэрца ад ванітаў ў трахэях!
  • Улад
    21.08.2024
    Мне здаецца, у дзяўчынкі было кровазліццё ў мозг. Абавязкова трэба было зрабіць МРТ або КТ! Адразу! Але сціплыя бацькі не дамагліся гэтага. А доктар ... у мяне няма словаў. Дачакаліся дактары, пакуль гематома вырасла і задушыла мозг.
    Мае спачуванні родным і наогул ўсім людзям.
    У прынцыповасць камісіі Міністэрства я не веру.
  • Кошмар
    21.08.2024
    МРТ, КТ недоступны для простых смертных. Чтобы получить направление, нужно пройти 7 кругов Ада. Был бы это ребенок какого чиновника, все бы сделали. А тут -ротавирус. Сейчас хтота сделает пиар.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?5

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць