Вайна

Буданаў расказаў аб цэлях украінскіх дронаў на тэрыторыі Расіі

Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыла Буданаў распавёў выданню The War Zone, што цэлямі ўкраінскіх беспілотнікаў, якія ў сераду атакавалі расійскую тэрыторыю, былі цэнтр радыёсувязі, аэрапорт у Маскве і авіябаза ў Растоўскай вобласці, піша Бі-бі-сі

Кірыл Буданаў. Фота: Украінская праўда

«Сёння [у сераду] мы правялі некалькі аперацый з выкарыстаннем беспілотнікаў», — сказаў Буданаў.

Акрамя атакі на цэнтр радыётэхнічнай разведкі (Буданаў не ўдакладніў, дзе ён знаходзіцца), удары былі нанесеныя па аэрапорце «Астаф'ева» ў Маскве і авіябазе «Мілерава» ў Растоўскай вобласці.

Усяго было задзейнічана каля 50 беспілотнікаў, сказаў Буданаў. Маштабы шкоды, паводле яго слоў, высвятляюцца.

Па дадзеных сістэмы пажарнай інфармацыі NASA, ні ў «Астаф'ева», ні ў «Мілерава» пажараў не было, піша The War Zone.

Расійскія ўлады напярэдадні заявілі, што збілі ўсе беспілотнікі, якія атакавалі расейскія рэгіёны. Мінабароны Расіі паведамляла аб 45 збітых дронах.

Пазамінулай ноччу мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў аб 10 збітых беспілотніках у раёне Падольска і назваў атаку адной з самых маштабных за ўвесь час.

Падольск знаходзіцца побач з аэрапортам «Астаф'ева», які выкарыстоўваюць расійскія вайскоўцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць