Грамадства22

Ратавальнікам купляюць тактыка-штурмавыя бронекамізэлькі

МНС плануе закупіць да канца года 168 спецыялізаваных бронекамізэлек з высокім узроўнем абароны, напрыклад, яны могуць вытрымліваць стрэлы з аўтамата Калашнікава. На гэта звярнуў увагу «МотолькоПомоги». 

У сярэдзіне жніўня Рэспубліканскі цэнтр тылавога забеспячэння МНС РБ апублікаваў запыт для вызначэння кошту набыцця спецыялізаваных тактыка-штурмавых бронекамізэлек. Ведамства збіраецца закупіць іх у колькасці 168 штук ужо да канца бягучага года.

У закупцы сказана, што бронекамізэлькі для МНС павінны мець клас абароны не ніжэй Бр5 — гэта адзін з самых высокіх узроўняў абароны сярод бронекамізэлек. Ён здольны абараніць чалавека ад трапляння з аўтамата Калашнікава і вінтоўкі СДВ.

Ва ўнутраных дакументах прыводзіцца выява неабходнай бронекамізэлькі і паведамляецца, што яна таксама павінен мець шлейку для перацягвання пацярпелага.

Яшчэ ў лютым 2022 года паведамлялася аб планах сфарміраваць у МНС рэзерв асабовага складу, каб ратавальнікі маглі дзейнічаць разам з супрацоўнікамі МУС у мірны час, а ў выпадку ваеннай пагрозы — разам з вайскоўцамі УС РБ. 

Каментары2

  • Bhagawan
    28.08.2024
    Što heta - raspił biudžetu, abo ratavalnikaŭ prymusiać uziać u ruki zbroju?
  • 28.08.2024
    Абсалютна большасць " супрацоўнікаў МЧС " гэта былыя менты зволеныя за крадзеж, п'янства, злачынства ... Асабліва з зоркамі на пагонах . Частка ментов , гэта звольненыя вайскоўцы за тое ж. Вось дзеля тых былых каторыя зваліліся ў самый ніз тыя бронікі .

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць