Свет55

Трамп пра словы Пуціна пра Харыс: Не ведаю, абразіў ён мяне ці аказаў мне паслугу

Кандыдат у прэзідэнты ЗША пракаментаваў выказванне Пуціна, які заявіў, што яму падабаецца смех Камалы Харыс.

Дональд Трамп. Фота: Bill Pugliano / Getty Images

Дональд Трамп на перадвыбарным мітынгу ацаніў выказванне Уладзіміра Пуціна пра Камалу Харыс.

Пуцін напярэдадні заявіў, што падтрымлівае ў прэзідэнцкай гонцы ў ЗША Харыс, бо яна заразліва смяецца.

«Не ведаю, абразіўся я, ці ён аказаў мне паслугу», — заявіў Трамп.

Пракаментавалі выказванне Пуціна і ў Белым доме. Спікер па нацбяспецы Джон Кірбі заявіў, што быў бы ўдзячны, калі б Пуцін перастаў казаць пра выбары ў ЗША і ўмешвацца ў палітычную сітуацыю ў краіне, паведамляе Newsweek.

Крыху раней на сесіі пытанняў і адказаў у эканамічнай палітыцы Трамп заявіў, што не з'яўляецца прыхільнікам жорсткіх санкцый супраць Расеі, піша USA Today.

Па ягоных словах, санкцыі трэба ўжываць «вельмі разумна», бо яны могуць падарваць даляр ЗША.

Ён дадаў, што паспрабуе дамовіцца аб урэгуляванні паміж Расеяй і Украінай. «Я хачу як мага радзей звяртацца да санкцый», — заявіў Трамп.

Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 5 лістапада. За месца ў Авальным кабінеце пазмагаюцца віцэ-прэзідэнт Камала Харыс і былы прэзідэнт краіны Дональд Трамп.

Каментары5

  • Ботам
    07.09.2024
    Усё, што трэба ведаць пра пуцінскага агента Трампа гэта "Крыху раней на сесіі пытанняў і адказаў у эканамічнай палітыцы Трамп заявіў, што не з'яўляецца прыхільнікам жорсткіх санкцый супраць Расеі".
  • Ботам
    07.09.2024
    American , Расійскі бот, твая метадычка смярдзіць пуцінскай прапагандай.
  • Ніпанятна
    07.09.2024
    Ботам, аднак на Ўкраіну абодва разы ... напаў за Байдэнайскім віцэ- і поўным прэзідэнствам, а ціха пад шконкай сядзеў за Трампаўскім . Вось як так, Боця?

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць